Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

«Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»

14 верасня 2019 года на старонках «Сельскай газеты» з'явіўся артыкул «Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»....

І зноў падарункі для музея

У апошні час стала добрай традыцыяй папаўненне фондаў нашага музея экспанатамі, якія набылі людзі на розных...

Абласны семінар ідэолагаў

16 жніўня 2019 года ў Глыбокім праходзіў абласны занальны семінар для работнікаў, якія займаюцца арганізацыяй...

Візіт польскай парламенцкай дэлегацыі ў Глыбокае

23 жніўня ў Глыбокім сустракалі афіцыйную парламенцкую дэлегацыю Рэспублікі Польшча на чале з віцэ-маршалкам Сойма...

Адказы на заданні гарадскога квеста "Тайны вішнёвай квецені"

...

Віртуальнае знаёмства з Мосарам

24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в....

Унікальны экспанат з’явіўся ў музеі на пачатку 2015 года. Паштоўку, якая была адпраўлена з Глыбокага ў Мінск сто год таму назад,  перадаў на пастаяннае захоўванне выкладчык дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Юрый Калбасіч. Сапраўдны рарытэт быў набыты на вядомым аўкцыёне ay.by тымі, хто неабыякава ставіцца да нашай гісторыі. Супрацоўнікі музея выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто ахвяраваў сродкі на такую важную справу. Унікальнасць  дадзенага прадмета ў тым, што паштоўка надрукавана ў Глыбоцкім выдавецтве Л.Я.Рома і змяшчае відарыс мястэчка Глыбокае пачатку ХХ ст.  Адзіны вядомы сёння калекцыянерам экземпляр Глыбоцкай паштовай карткі “Царкоўная плошча” падае панараму мястэчка з баку возера. Хутка гэты экспанат зойме сваё месца ў экспазіцыі музея.

Паштовая картка "Царкоўная плошча" 1915 год.Адваротны бок паштоўкі.

З нагоды 75-годдзя ўтварэння Глыбоцкага раёна супрацоўнікамі музея арганізавана выстава, прысвечаная гэтай гістарычнай падзеі. На выставе прадстаўлены шматлікія фотадакументы, што даюць магчымасць зазірнуць у часы станаўлення і развіцця савецкай улады на Глыбоччыне і ацаніць тое, як  мянялася аблічча нашага горада і жыццё жыхароў раёна. Вялікай каштоўнасцю з’яўляюцца прадстаўленыя на выставе узнагароды (дыпломы, граматы, медалі), якімі ў розныя часы былі ўзнагароджаны за сваю ўдарную працу як асобныя жыхары Глыбоччыны, так і прадпрыемствы раёна.

Знаёмства са святочнай выставай “Глыбоцкаму раёну – 75 год”, якая будзе праходзіць з 15 па 30 студзеня – гэта выдатная магчымасць адкрыць для сябе невядомыя раней старонкі хоць і не надта далёкага, але ўжо назаўжды зышоўшага мінулага нашага раёна.

Святкаванне гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1982 г.Грамата Соф'і Юргель.1965 год.Панарама Глыбокага. 1960-я гг.

У музеі адкрылася тэматычная выстава "Першая сусветная вайна - фотафакт».

 Пасведчанне на Георгіеўскі крыж 1-й ступені Кучынскага Ф.С.Поўны Георгіеўскі кавалер Кучынскі Ф.С. з жанкай (фота 1950-х)На экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі таго часу, якія захавалі як агульныя ваенныя падзеі, так і партрэты рускіх салдат. Акрамя фотаздымкаў на выставе прадстаўлены ўзнагародныя лісты нашага земляка, поўнага Георгіеўскага кавалера - Кучынскага Фёдара Сцяпанавіча.

 Выстаўка працягнецца да канца жніўня.

Па ініцыятыве нашага музея была арганізавана і праведзена навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Глыбоцкая мінуўшчына”.

Пад час канферэнцыіУ ёй прынялі ўдзел як мясцовыя краязнаўцы, так і даследчыкі нашай гісторыі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Варшаўскага ўніверсітэта і, нават, з далёкай Італіі. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі мелі розную тэматыку: ад біяграфічных звестак пра гістарычных асоб да гісторыі канкрэтных архітэктурных аб'ектаў і цэлых населеных пунктаў цяперашняга Глыбоцкага раёна. З асаблівым цікавасцю слухалі выступленне нашага госця з Неапаля, манаха тэатынца Аляксандра. Ён закрануў найбольш ранні этап гісторыі горада, звязаны з асобай Язэпа Корсака і дзейнасцю манахаў кармелітаў босых. Маючы магчымасць дакрануцца да арыгінальным дакументах у архівах Еўропы, Аляксандр выкарыстаў іх у сваёй працы.

Корсакі падчас экскурсіі ў музеіУ мерапрыемствах па святкаванню 600-годдзя горада Глыбокае прынялі ўдзел нашчадкі Язэпа Корсака, заснавальніка глыбоцкіх храмаў. Госці з Варшавы падарылі касцёлу св. Тройцы копію карціны фундатара, напісаную польскімі мастакамі. Для нашага музея яны таксама падрыхтавалі падарунак - генеалагічнае дрэва роду Корсакаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы падарунак быў перададзены музею і адразу ж змешчаны ў экспазіцыю выставы «З чаго ўсё пачыналася». Дзякуючы гэтаму падарунку мы сёння маем падрабязную інфармацыю пра гэты старажытны шляхецкі род. На памяць аб знаходжанні ў нашым музеі Корсакі павезлі ў Польшчу добрыя эмоцыі і шмат цікавых гістарычных фактаў пра сваіх продкаў.

Падарунак для музея прымае Мірончык У.А.Фонды музея папоўніліся новымі экспанатамі. На днях музей наведаў наш зямляк, пісьменнік і журналіст Уладзімір Шломан. Ён падарыў нашаму музею тры свае новыя кнігі, якія выйшлі ў выдавецтве «Букмастер» ў гэтым годзе. «Баявыя пальчаткі», «Спытайце ў Макса» і «Гаспадар саваны» - дзіцячыя аповесці пра таямнічыя прыгоды юных даследчыкаў. Кнігі з подпісамі аўтара стануць часткай музейнай калекцыі нашых літаратараў.

кніга "Глыбокае:повязь часоў"У пачатку верасня на паліцах кніжных магазінаў з’явілася новае выданне – фотаальбом “Глыбокае: повязь часоў”. Гэта сумесная праца супрацоўнікаў нашага музея і выдавецтва “Літаратура і Мастацтва”. 175 ужо вядомых і яшчэ невядомых паштовак і фотаздымкаў з фондаў музея распавядуць чытачам пра тое, як на працягу стагоддзя змяняўся наш горад. Мы спадзяёмся, што гэта кніга абудзіць цікавасць не толькі ў старэйшага, але і маладога пакалення. Бо нават 20 гадоў таму назад Глыбокае выглядала зусім па-іншаму. Убачыўшы фатаграфію ў кнізе, на якой звыклае сёння месца выглядае інакш, пачынаеш задаваць пытанні: якая гісторыя гэтага месца, чаму раней яно выглядала менавіта так, якія людзі жылі ў тыя часы? Вось тут і пачынае прачынацца цікавасць да гісторыі свайго горада, сваёй роднай зямлі.

Фотаальбом "Глыбокае: повязь часоў" - гэта своеасаблівы падарунак нашаму роднаму гораду да Дня беларускага пісьменства.

Глыбоцкая знаходкаЛя сцяны глыбоцкага касцёла выяўлена цікавая знаходка. Рабочыя, што ўстанаўлівалі слупы лініі электраперадач, знайшлі падземную схованку. На глыбіні каля метра іх бур наткнуўся на цвёрды прадмет, які аказаўся звонам. Мяркуючы па надпісу, адліты ён быў у 1882 годзе варшаўскім майстрам А.Звалінскім. Звон у добрым стане, нягледзячы на тое, што шмат гадоў праляжаў у зямлі. Калі ён быў зняты са званіцы і закапаны ля касцельнай сцяны застаецца загадкай. Магчыма гэта было зроблена падчас Першай сусветнай вайны, бо Глыбокае на той час знаходзілася ў некалькіх кіламетрах ад прыфрантавой паласы. Не выключана, што звон быў схаваны ў часы рэвалюцыйнай смуты ці нават у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.

Адным з асноўных напрамкаў навукова-даследчай дзейнасці гісторыка-этнаграфічнага музея ў 2012 годзе з'яўляецца збор матэрыялаў аб знакамітых земляках. Супрацоўнікамі ўжо сабраны багаты матэрыял аб жыццёвым і творчым шляху многіх паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і грамадскіх дзеячаў, народных майстроў Глыбоччыны. У пачатку сакавіка гэтага года наш музей папоўніўся новымі цікавымі экспанатамі. Калектыў СШ № 2 вырашыў перадаць на пастаяннае захоўванне каштоўны матэрыял, які доўгі час зберагаўся ў школьным літаратурным музеі. Сярод перададзеных экспанатаў маюцца цікавыя і, у нейкай ступені, унікальныя рэчы.

Карціна Д.ЛітвінскагаНядаўна да нас у госці зазірнуў мастак Зміцер Ліцвінскі. Жыве і працуе ён у Глыбокім, жанаты, мае чацвёра дзяцей. Упершыню пачаў маляваць увесну 2001 гады, а праз год адбылася яго першая персанальная выстава партрэтаў «Погляд». Праз два гады адбылася другая персанальная выстава Зміцера Ліцвінскага.З тых часоў ён удзельнічаў у выставе «Беларусь – мая песня» (г. Віцебск), у выставе, прымеркаванай да 50-годдзю вызвалення Беларусі (г. Мінск) і шматлікіх іншых.

Госць прыйшоў у музей, як водзіцца, не з пустымі рукамі – у падарунак музею ён паднёс сваю працу, на якой па-майстэрску намаляваны будынак нашага музея.  Зараз гэты экспанат зойме ганаровае месца ў нашым музеі!