«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

Велапрабег #ровар.by «Культурна-дэндралагічны комплекс в. Мосар - беларускі Версаль»

Яшчэ не паспелі сціхнуць эмоцыі ад прайшоўшага ў горадзе квэста «Наперад у мінулае», як ужо на наступны дзень моладзь...

Гарадскі квэст “Наперад у мінулае”

Нядзельным днём 28 чэрвеня многiя глыбачане маглі бачыць незвычайную карціну: не звяртаючы ўвагу на спякоту і...

Пытанні ІІІ-га тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Паважаныя знаўцы гісторыі сваёй малой радзімы! ...

Акцыя "Свечка Памяці"

Акцыя "Свечка Памяці" прайшла ў нашым горадзе 22 чэрвеня 2020 года. У Парку Перамогі на жалобную цырымонію сабраліся ўсе,...

Прома-тур “Страчаны рай: жыццё і катастрофа беларускіх штэтлаў”

18 чэрвеня 2020 года для Глыбокага было адзначана даволі заўважнай падзеяй – горад сустракаў Надзвычайнага і...

Вынікі ІІ тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Надышоў час падвесці вынікі другога тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”. Варта адзначыць, што...

Наведвальнікі выставыНа выставеТворчы падыход да справы заўсёды дазваляе паглядзець на звыклыя тэмы па-іншаму, павысіць інтарэс да гістарычных падзей і жаданне вывучаць з новай сілай ўжо, здавалася б, даўно ўсім вядомае.
Таму аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага РВК, Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеем, раённай арганізацыяй ГА "Беларускі фонд міру» быў праведзены конкурс «Пра тое, што нам дорага і свята» на стварэнне аб'ёмных макетаў помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
Вынікі конкурсу былі аб’яўлены 9 мая на Цэнтральнай плошчы ў рамках работы творчай майстэрні «Памяць вайны», прысвечанай 73-й гадавіне з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пасля падвядзення вынікаў лепшыя працы папоўнілі фонды Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Макеты помнікаўМакеты помнікаўМакеты помнікаўНаведвальнік музея

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Устаноўлена яна ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. За час існавання лагера (1937-1945) каля 239 тысяч чалавек былі яго вязнямі. Спачатку гэта былі нямецкія палітвязні, а ў гады Другой сусветнай вайны - прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцяў. У лагеры вязні падвяргаліся злачынным медыцынскім эксперыментам, зняволеных эксплуатавалі ўладальнікі буйных прамысловых фірмаў. У ім было знішчана звыш 56 тысяч зняволеных 18 нацыянальнасцяў, у тым ліку 19 тысяч савецкіх ваеннапалонных.
11 красавіка 1945 года зняволеныя Бухенвальда, даведаўшыся пра наступленне саюзных войскаў, падняліся на паўстанне, абяззброілі і захапілі ў палон каля 200 ахоўнікаў, узялі ў свае рукі кіраўніцтва лагерам. 12 красавіка ў лагер ўступілі амерыканскія войскі. Ажыццявіўшы паўстанне, вязні Бухенвальда выратаваліся ад знішчэння, так як гітлераўскія ўлады напярэдадні аддалі загад аб фізічным знішчэнні ўсіх зняволеных.
Сістэма канцлагераў ў Германіі была ліквідаваная разам з разгромам гітлерызму, асуджаная ў прысудзе Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу як злачынства супраць чалавечнасці. У гэты дзень у многіх краінах праходзяць розныя памятныя мерапрыемствы, сустрэчы былых вязняў, ускладанне кветак да магіл і месцаў пахавання ахвяр фашызму. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі тым, хто загінуў і хто выжыў у тым пекле, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.
У гісторыі Глыбоччыны чорнай старонкай прапісаная тэма фашысцкіх канцлагераў. Падрабязней даведацца аб гэтым можна: http://glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/gistoryya-glybochchyny/shtalag-u-glybokim

 

 

Круглы столУ апошні дзень зімы, 28 лютага 2018 года, у актавай зале Глыбоцкай бібліятэкі праходзіў круглы стол «Адна на ўсіх гісторыя», арганізаваны Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеем да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці. У ім прынялі ўдзел вучні і выкладчыкі ўстаноў адукацыі горада, прадстаўнікі прэсы, работнікі прадпрыемстваў горада, людзі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

У рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы "Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну" нашым музеем у 2017 годзе было падрыхтавана і рэалізавана некалькі мерапрыемстваў, якія так ці інакш былі накіраваны на папулярызацыю нашай Глыбоччыны, як рэгіёну з надзвычай багатай гісторыка-культурнай спадчынай і турыстычным патэнцыялам.

Семінар "Гісторыка-культурная спадчына рэгіёна"22 верасня праводзіўся семінар "Гісторыка-культурная спадчына рэгіёну", галоўная мэта якога - прадэманстраваць багацце і асаблівую прыцягальнасць матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны нашых продкаў. Навуковыя супрацоўнікі музея падрыхтавалі некалькі дакладаў, паміж выступленнямі прысутныя праглядалі відэафільмы, правяралі сябе на прадмет ведання гісторыі роднага краю па сродках інтэрактыўнай гульні «Гістарычны бой», вялі гутаркі, абменьваліся думкамі.

Фрагмент выставыУдзельнік арт-праекта9 лютага 2018 года ў гарадскім Доме культуры на ўручэнні маладзёжнай прэміі "Прызнанне" музеем арганізаваны арт-праект "Хто калі не мы", які прадставіў найбольш цікавыя фотаздымкі з калекцыі музея. Моманты са школьнага жыцця і замалёўкі паўсядзённага побыту, слаўныя працоўныя будні і бесклапотнае дзяцінства нашай моладзі - усё гэта можна было ўбачыць на музейнай "фотасушцы". Людзі розных пакаленняў уважліва ўглядаліся ў фотаздымкі: хтосьці ўспамінаў сваю маладосць, хтосьці ўбачыў знаёмыя твары, хтосьці знайшоў незвычайны ракурс для здымка. Арт-праект быў аднолькава цікавы як прафесійным фатографам , так і юным аматарам фотаздымка. Ён дазволіў не толькі ўбачыць моманты даўно мінулых дзён, але і знайсці шмат цікавых, крэатыўных ідэй!

Музейшчыкі Глыбокага30 студзеня 2018 гадоў у актавай зале гарадскога цэнтра культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды 20-годдзя экспазіцыі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.
На свята былі запрошаны былыя работнікі музея, прадстаўнікі органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў горада, творчая інтэлігенцыя, вучні школ горада і раёна.

Адкрыццё залы віртуальных падарожжаўЮныя віртуальныя падарожнікіУ першыя дні 2018 года ў нашым музеі адкрылася зала віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну. Даўняя мара музейшчыкаў пра магчымасць віртуальна падарожнічаць па гістарычных і культурных аб'ектаў Глыбоччыны збылася дзякуючы ўдзелу музея ў рэалізацыі Праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Цяпер кожны наведвальнік музея можа, акрамя агляду пастаяннай экспазіцыі, адправіцца ў падарожжа па вішнёвай сталіцы Беларусі і пазнаёміцца з хрысціянскімі святынямі Глыбоцкага краю. Дзякуючы новаму музейнаму прадукту кожны жадаючы можа даведацца шмат новага аб культурнай і гістарычнай спадчыне сваёй малой радзімы, акунуўшыся ў віртуальны свет новых тэхналогій. Мабільнасць абсталявання дазваляе арганізоўваць і праводзіць віртуальныя падарожжа па гістарычных мясцінах нашага краю не толькі ў сценах музея, але і за яго межамі.
Мы запрашаем усіх жадаючых здзейсніць рэальную або віртуальную экскурсію па Глыбоччыне!

Вечная памяцьШтогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэты дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года ў рэзалюцыі 60/7. І дата гэтая была абраная не выпадкова - менавіта 27 студзеня 1945 года былі вызвалены вязні канцлагера Асвецім. Лагера, дзе нацыстамі было знішчана больш 2 млн. чалавек, большая частка з якіх былі яўрэі. Само слова «Халакост» перакладаецца са старажытнагрэчаскай мовы як "усеспаленне", пад якім сёння разумеецца наўмысная спроба знішчэння фашыстамі яўрэйскай нацыі ў перыяд з 1933 па 1945 год.

У рамках юбілейнай даты - 500 гадоў выданню Францыскам Скарынам кнігі «Бібліі» на старажытнай беларускай мове - Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеем у школах горада быў праведзены музейна-педагагічны занятак “Адкрыем кнігу для сябе”.
Вузельчыкавае пісьмо кіпу, надпісы на камянях і скалах, гліняныя таблічкі, папірус, пергамент, кара дрэва - гэтыя прадметы старажытнасці спрыялі з'яўленню звыклай для нас кнігі.
Музейны занятакЗанятак, які праводзіўся для вучняў 3-6 класаў, уключаў пазнавальны матэрыял з гульнявымі момантамі. Праводзіўся ён ў форме спаборніцтва: вучні класа дзяліся на чатыры каманды, адказвалі на пытанні, і за правільныя адказы атрымлівалі жэтоны. Расказ музейнага педагога суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй, а экспанаты з фондаў музея (фрагменты папірусу, пергамент, гліняная таблічка, старадаўнія кнігі) дазволілі дзецям дакрануцца да прадметаў даўніны. У канцы музейна-педагагічнага занятку ў каманд, якія правільна адказвалі на пытанні, былі падлічаныя жэтоны і такім чынам выяўлены пераможца. А каб не заканчваць дадзеным заняткам знаёмства з гісторыяй краіны і рэгіёну, у якасці прыза камандам-пераможцам былі ўручаны запрашальныя білеты на бясплатнае наведванне пастаяннай экспазіцыі музея.

Падняты з зямлі скарб манет5 кастрычніка 2017 года ў Глыбокім знойдзены скарб. Чыгунок з манетамі падняў коўш экскаватара падчас земляных работ у цэнтры горада. У знаходцы было 299 сярэбраных і нікелевых манет. Гэты гаршчок з манетамі праляжаў у зямлі каля 80 гадоў. У асноўным гэта польскія грошы, якія былі адчаканены ў першай палове мінулага стагоддзя. Некалькі срэбных манет часоў Расійскай імперыі наміналам пяцьдзясят капеек і адзін рубель. Самая старая манета скарбу датуецца 1817 годам. Гэта сярэбраная манета ў 5 злотых Царства Польскага, якое знаходзілася ў гэты перыяд у складзе Расійскай імперыі (час кіравання Аляксандра І). У чыгунку былі і дзве манеты ЗША. Ніякіх здагадак аб тым, хто схаваў скарб у цэнтры горада, ні ў самім чыгуне, ні побач з ім не знойдзена. На наступны дзень у катлаване была знойдзена недастатковая для круглага ліку 300-я манета. Лёс скарбу ўжо прадвызначаны - манеты папоўняць фонды нашага музея. Убачыць знойдзены скарб ўсе жадаючыя могуць у адной з залаў музея. Ён выстаўлены для ўсеагульнага агляду.

Месца знаходкі скарбуГлыбоцкі скарб у экспазіцыі музея300 манет з чыгунка