Навіны
В Международный день памятников и исторических мест

18 апреля в Международный день памятников и исторических мест сотрудники музея организовали и провели увлекательную, познавательную, интеллектуальную приключенческую игру кросс-фотоквест «Пешком в историю».
Команда работающей молодёжи во время прохождения квестаДля участия в мероприятии были приглашены три команды, их состав сформирован из числа учащейся и работающей молодёжи города и района. После небольшого рассказа о памятниках и исторических объектах нашей страны, а также знакомства с правилами прохождения квеста прозвучала команда: «Игра началась!».
Более часа юноши и девушки искали ответы на сложнейшие вопросы, изучали зашифрованные объекты по городу, делали совместное селфи, разгадывали загадки и заполняли сетку кроссворда. Маршрут направлял участников по разным уголкам родного города, от одного памятника или исторического места к другому.
Способность быстро мыслить и передвигаться подарила участникам квеста позитивные эмоции и новые впечатления.Команда работающей молодёжи у памятника жертв фашизма
Победитель определялся по сумме набранных балов за правильный ответ на каждый вопрос и времени финиширования всей команды. В ходе подведения итогов состоялся динамичный диалог с яркими высказываниями, обсуждениями и просмотром фотографий. Команда, финишировавшая первой, соответственно стала победителем состязания. Каждый участник команды получил памятные подарки и сертификат на разовое бесплатное посещение культурно-дендрологического комплекса деревни Мосар. В этот раз самыми быстрыми и эрудированными стали учащиеся старших классов школ города. Работающая молодёжь заняла почётное второе место, лишь немного уступив лидерам соревнования.

Команда учащихся на одном из этапов квеста


Подобные мероприятия достаточно востребованы в молодёжной среде, а, значит, очередной квест по-глубокски не за горами!
В качестве рекламы – один из самых сложных вопросов этой игры: Благодаря почётному гражданину города Глубокое Льву Артуру Симоновичу на бывшей улице Легионовой установлен памятник с надписью: «Прохожий, поклонись этому святому месту». Где в нашем городе можно прочесть эту надпись?

 
Выстава да юбілею ветэранскай арганізацыі раёна.

Экспазіцыя выставыФрагмент экспазіцыі выставы17 лютага 2017 года ў раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце -- 30-годдзю ветэранскай арганізацыі Глыбоцкага раёна. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з арганізаванай прама ў фае выставай «Імгненні рабочай славы» і з яе дапамогай акунуцца ў эпоху 1980-х гадоў. Фатаграфіі, ганаровыя граматы і дыпломы, значкі і медалі, сцягі і ўзнагародныя вымпела -- усе гэтыя прадметы ўзнавілі атмасферу тых гадоў, калі было прынятае рашэнне аб стварэнні арганізацыі. Хоць выстава працавала ўсяго адзін дзень, але не пакінула раўнадушным практычна кожнага наведвальніка мерапрыемствы.

 
Новая выстава

Пра тое, як захоўваюцца музейныя прадметы расказвае Вольга Бахір14 лютага 2017 года ў сценах нашага музея адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Рарытэты музеяў Дзісненшчыны". На ёй прадстаўлены ўнікальныя прадметы з фондаў некалькіх музеяў паўночна-заходняй часткі Віцебскай вобласці. Найбольш цікавыя экспанаты для гэтай выставы падрыхтавалі не толькі мы, але і супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў, Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Н. Драздовіча, Мёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Сапраўдныя рарытэты прадставілі на выставу і вучні Міёрскай сярэдняй школы № 3. Са сваім настаўнікам Вітольдам Ермалёнкам яны стварылі чатыры школьных музеі, у якіх сабрана больш як 25 тысяч экспанатаў.
Знаёмства з экспанатамі выставы.Падчас урачыстага адкрыцця выставы наведвальнікі змаглі не толькі пазнаёміцца з прадстаўленымі на ёй прадметамі і паслухаць цікавы расказ пра кожны рарытэт, але і даведацца пра тое, як звычайны прадмет становіцца музейным экспанатам. Пра сваю працу расказала галоўны захавальнік нашага музея Вольга Аляксандраўна Бахір, а пра спецыфіку захоўвання і вывучэння гістарычных дакументаў - дырэктар занальнага архіва г. Глыбокае Неля Аляксандраўна Баравік. Сваімі ўражаннямі пра ідэю арганізацыі і правядзенні такіх выстаў падзяліліся настаўнікі нашых школ: Наталля Францаўна Піваварава, Тэрэза Эдуардаўна Рабіза і Рыгор Леанідавіч Шарыпкін. Бо гэтыя людзі не па чутках ведаюць, што такое музей. Яны з'яўляюцца ініцыятарамі стварэння музеяў у сваіх школах. А яшчэ яны прапанавалі нам арганізаваць і правесці ў наступным годзе падобную выставу, толькі з унікальных прадметаў школьных музеяў і назваць яе “Рарытэты школьных музеяў Дзісненшчыны”.
Выстава будзе працаваць да 30 сакавіка. Мы запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да рарытэтным прадметах нашай гісторыі.

Пра рарытэты Залескага краю расказвае Рыгор Шарыпкін

З рарытэтамі школьнага музея знаёміць Наталля Піваварава

Знаёмства з экспанатамі выставы

 
II Рэгіянальныя Калядныя чытанні

Фрагмент мерапрыемства6 снежня ў нашым горадзе прайшлі II рэгіянальныя Калядныя чытанні. Мерапрыемства было арганізавана і сумесна праведзена кіраўніцтвам Полацкай епархіі, Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам і Глыбоцкім раённым Саветам дэпутатаў. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся многія надзённыя пытанні, якія тычацца ролі Праваслаўя ў гісторыі і сучасным развіцці нашай краіны.
Разгляд тэм, што выносіліся на парадак дня рэгіянальных Калядных чытанняў, праходзіла на пасяджэннях пяці тэматычных секцый. У працы секцыі "Гісторыка-культурная спадчына Праваслаўя як крыніца духоўнага і грамадскага развіцця Беларусі», прынялі ўдзел і супрацоўнікі музея. Праца секцыі праходзіла ў саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, а ўзначаліў яе архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Намі было падрыхтавана выступленне на тэму: «Праваслаўныя храмы Глыбоччыны - гісторыка-культурная спадчына рэгіёну». Удзельнікі мерапрыемства з вялікай цікавасцю азнаёміліся з сабраным музейшчыкамі матэрыялам і ўнеслі прапанову аб неабходнасці цеснага супрацоўніцтва музея і праваслаўнай царквы ў пытаннях пошуку страчаных хрысціянскіх святыняй.
Наведвальнікам нашага сайта мы прапануем азнаёміцца з гэтым матэрыялам.

 
Музейна-педагагічны занятак "Паўгадзіны ў сялянскай хаце».

Дзесьці ў глыбіні душы мы заўсёды адчуваем прыцягальнасць побыту сялянскай хаты, дзе спакон вякоў захоўваліся традыцыі нашага народа. Але з часам, традыцыйны ўклад жыцця беларусаў стаў сыходзіць у нябыт. І сёння, маладое пакаленне глыбачан, у большасці сваёй далёка ад традыцыйнага сялянскага побыту. А таму, адна з задач нашага музея - не даць перарвацца нітцы, якая злучнае пакаленні беларусаў.
З 16 па 30 лістапада ў сценах музея для вучняў школ горада малодшай узроставай групы былі арганізаваны музейна-педагагічныя заняткі "Паўгадзіны ў сялянскай хаце». Тут, сярод музейных экспанатаў, што ўзнаўляюць інтэр'ер традыцыйнай беларускай хаты, маленькія гараджане змаглі пазнаёміцца з тым, як жылі іх продкі. Падчас занятку было парушана спрадвечнае музейнае правіла - экспанаты рукамі не чапаць !!!

Фрагмент заняткаУсе прадметы ў музейнай зале сталі непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага незвычайнага занятку: калаўрот, прасы, кухоннае начынне, валак і качалка, куфар і яго змесціва - да ўсяго гэта можна было дакрануцца ці апрабаваць у дзеянні.
Расказ музейнага педагогаМузейны занятак умоўна падзелены на дзве часткі. У першай - дзеці з цікавасцю слухалі расказ пра сялянскую хату, у якой яшчэ не выкарыстоўваліся такія звыклыя для нас прадметы, як газавая пліта, пральная машына, пыласос, мікрахвалевая печ, электрычны прас. Замянялі іх аналагі таго часу - руская печ, венік, карыта, валак і качалка, прас вугальны. У другой частцы занятку дзецям прадстаўлялася магчымасць прадэманстраваць, як яны засвоілі матэрыял, праявіўшы эрудыцыю, знаходлівасць і кемлівасць. Дзеці адказвалі на пытанні музейнага педагога, адгадвалі загадкі, расстаўлялі прадметы па сваіх месцах, чыталі прыказкі пра дом і яго гаспадароў.
Усяго за паўгадзіны дзеці здзейснілі незвычайнае падарожжа ў часе, каб паглядзець, як жылі іх продкі. Хочацца верыць, што пасля такіх мерапрыемстваў наша маладое пакаленне будзе з павагай і цікавасцю ставіцца да беларускай гісторыі, традыцый і культуры.

 
Інтэлектуальная віктарына "Свая гульня"

Фрагмент віктарыныСупрацоўнікамі музея распрацаваны новы інтэрактыў – “Свая гульня”. Інтэлектуальнае спаборніцтва, у якім ужо прынялі ўдзел вучні гарадскіх школ, выклікала ў іх вялікую цікаваць. Кожны вучань, ад пяцікласніка да выпускніка, змог праверыць свае веды па гісторыі Глыбоччыны, а таксама адкрыць для сябе новыя, нязведаныя старонкі гісторыі роднага краю. Адметнасць гэтай гульні ў тым, што ў ёй прысутнічае музейны прадмет і цікавы расказ пра яго. Удзельнікам прапануецца паспрабаваць свае сілы ў адказах на пытанні розных тэматычных катэгорый: “Помнікі”, “Землякі”, “Даты” і “Архітэктура”. Прычым, пытанні віктарыны маюць розную складанасць. Рызыкоўныя ігракі змаглі выбраць пытанні павышанай складанасці і атрымаць максімальную колькасць балаў, больш асцярожныя выбіраюць прасцейшыя пытанні і паступова набіраюць балы. Усё ў нашай гульні, як у сапраўдным інтэлектуальным спаборніцтве. Каманды, капітаны, пытанні, набраныя балы, і, вядома ж, пераможцы!
Спадзяёмся, што ўдзельнікамі “Сваёй гульні” стануць не толькі школьнікі, але усе, хто неабыякавы да гісторыі свайго горада, сваёй маленькай радзімы.


Наведвальнікам нашага сайта мы прапануем некалькі гульнявых пытанняў:
1. Гэты помнік з’явіўся ў Глыбокім дзякуючы сустрэчы, якая адбылася каля 2000 гадоў назад на Блізкім Усходзе і апісана ў адной з самых папулярных кніг у свеце.
2. У 2005 годзе ён першым з глыбачан стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
3. Назавіце самае старэйшае прамысловае прадпрыемства горада і год яго стварэння.
4. Назавіце дату зацвярджэння нашай гарадской сімволікі.
5. Дзякуючы Карлу Фрыдрыху Іераніму ў 2014 годзе у Глыбокім з’явіўся новы помнік. Назавіце яго.

 

А адказы?

За адказамі прыходзьце ў музей !

 
Трэці Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

Павільён нашага музеяТрэці Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" праходзіў у Магілёве з 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года. Ён праводзіўся ў мэтах падтрымкі музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, стымулявання творчых ініцыятыў, заахвочвання музейных работнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей, прыцягнення ўвагі шырокіх колаў грамадскасці да шматграннасці музейнай дзейнасці.
На Трэцім Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" дэманстраваліся лепшыя дасягненні беларускіх музеяў за апошнія два гады, іх творчы патэнцыял, здольнасць да пераадолення стэрэатыпаў. Бо дэвіз гэтага форуму "Руйнуючы стэрэатыпы, пераадольваючы кансерватызм".
Асноўныя мерапрыемствы праходзілі ў памяшканні спартыўнага комплексу "Алімпіец". Тут размясцілася асноўная экспазіцыя форуму, у якой прынялі ўдзел не толькі дзяржаўныя, ведамасныя і грамадскія музеі Беларусі, але і кампаніі, якія працуюць у сферы музейных тэхналогій і індустрыі. Сярод іх - дзяржаўная ўстанова культуры «Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей».
Супрацоўнікі музея на форумеДэлегацыя нашага музея ў складзе Саланінка В.П., Мядзелец А.М. і Хайноўскага А.В. прыняла актыўны ўдзел у дзелавой праграме форуму, дзе праходзілі разнастайныя лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і майстар-класы з удзелам прафесіяналаў у галіне музеялогіі і музейнай дзейнасці Беларусі, Расіі, Польшчы, Швецыі і іншых краін.
Намі была падрыхтавана і прадстаўлена экспазіцыя «Глыбоччына - музей пад адкрытым небам», якая мела вялікі поспех у наведвальнікаў форуму. Многія падоўгу затрымліваліся ля павільёна нашага музея, каб даведацца больш пра адметнасці Глыбоччыны, і адыходзілі з жаданнем абавязкова наведаць наш унікальны край. Да гэтага і імкнуліся супрацоўнікі музея.Выбар сувеніраў наведвальнікамі
На галоўнай сцэне форуму, у рамках дэманстрацыйнай праграмы, намі былі прадстаўлены два прэзентацыйных праекта: пазнавальная конкурсна-гульнявая праграма "Час гульнявых забаў» і экскурсійная праграма «Глыбоччына - музей пад адкрытым небам».
І няхай у гэты раз нам не ўдалося атрымаць галоўных узнагарод конкурсу, але ідэі, набытыя ў выніку размоў са сваімі калегамі з іншых музеяў, дапамогуць нам ствараць і рэалізоўваць новыя музейныя праекты.

 
Да 155-годдзя Ігната Буйніцкага

Выступленне дудараЗнаёмства з выставай19 жніўня 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Яго жыццё -- тэатр”, прысвечанай 155 гадавіне з дня нараджэння Ігната Буйніцкага. На выставе прадстаўлены фотаздымкі пра жыццёвы і творчы шлях бацькі беларускага тэатра, акцёраў першай беларускай тэатральнай трупы, а таксама звыш 40 музычных інструментаў з фондаў Глыбоцкага, Браслаўскага і Германавіцкага музея.
Падчас урачыстага адкрыцця выставы наведвальнікі пазнаёміліся з біяграфіяй І.Буйніцкага, гучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя нашаму славутаму земляку. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся невялікі канцэрт жывой музыкі ў выкананні дудара Віталя Воранава.
Выстава будзе працаваць да 15 кастрычніка. Запрашаем !!!

Фрагмент выставыФрагмент выставы 2Фрагмент выставы 3

 
Вішнёвы фестываль 2016

З 18 па 23 ліпеня 2016 года ў нашым горадзе праходзіў «Вішнёвы фестываль». Музей прыняў актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах фестывалю.
На канферэнцыіВыстава пладоў ягадНамі была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя па садоўніцтве. У ходзе мерапрыемства вядучыя навукоўцы нашай краіны па пытаннях пладаводства распавялі аб новых гатунках пладова-ягадных культур і іх вырошчванні ў нашых кліматычных умовах. Практычнымі рэкамендацыямі па развядзенні садоў падзяліліся вядомыя фермеры Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў. Вялікую цікавасць у ўдзельнікаў канферэнцыі выклікала арганізаваная інстытутам пладаводства выстава пладоў сучасных гатункаў вішні. Прытым іх можна было не толькі ўбачыць, але і ацаніць смакавыя якасці ягад.
Арына Ястраб на адкрыцці выставыНа адкрыцці выставы мастака22 ліпеня ў будынку музея была ўрачыста адкрыта выстава выдатнага беларускага мастака Фёдара Ястраба. У адкрыцці бралі ўдзел мастакі віцебскага аддзялення Саюза мастакоў Беларусі, яго вучні, а таксама творчая інтэлігенцыя нашага горада. Удава Фёдара Ястраба падзякавала арганізатарам выставы і выказала надзею на тое, што ў хуткім часе збудзецца даўняя мара мастака - у малых гарадах нашай краіны адкрыюцца карцінныя галерэі. І першай стане галерэя Фёдара Ястраба ў нашым горадзе.
Упрыгожаннем свята стала музейная выстава «Па слядах вішнёвага фестывалю», на якой былі прадстаўлены лепшыя моманты і сувенірная прадукцыя папярэдніх фестываляў. Выстава праходзіла на галоўнай плошчы горада і была даступная ўсім жадаючым.

На выставеПа слядах вішнёвага фестываля

 
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

У час мерапрыемства22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У 2016 годзе споўнілася 75 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Гэтая трагічная дата назаўжды застанецца ў памяці нашых грамадзян. Вайна забрала больш за 27 мільёнаў чалавечых жыццяў савецкіх грамадзян.
У гэты дзень у нашым горадзе прайшла акцыя "Свечка памяці", у якой прынялі ўдзел і супрацоўнікі музея. У цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці намі было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага памятнага дня. Усе, хто прыйшоў на сустрэчу, пачулі рассказ пра ваенныя падзеі на Глыбоччыне і паглядзелі створаны музейшчыкамі відэафільм «Мы памятаем ...»
У дзень памяці мы яшчэ раз успомнілі трагічныя старонкі гісторыі нашага горада, акунуліся ў атмасферу ваенных гадоў.

 
Глыбокае -- вішнёвы гарадок

Вішнёвы фестывальКожны год наш горад патанае ў белым колеры вішні, а ўлетку яна радуе нас багатым ураджаем сакавітых ягад. Смачней глыбоцкай вішні няма, гэты факт прызнаны даўно. І таму не выпадкова ў нашым горадзе праходзіць Вішнёвы фестываль, а Глыбокае па праву называецца Вішнёвай сталіцай.
Наш рэгіён заўсёды славіўся сваімі садамі. Яшчэ ў 1930-х гг. на месцы гарадскога стадыёна знаходзіўся вялікі сад, закладзены манахамі-кармелітамі босымі некалькі стагоддзяў таму. А ў дакументах XVII - XVIII стагоддзяў францысканскага кляштара ў вёсцы Удзела згадваюцца ў ліку іншай маёмасці і «сады вішнёвыя».
У перадваенны перыяд на Глыбоччыне працаваў аграномам Баляслаў Лапыр. Існуе меркаванне, што ён вывеў некалькі гатункаў вішні, стойкіх да беларускіх зім, з вялікімі, сакавітымі, неверагодна смачнымі і салодкімі пладамі. З яго саду вішня «ступіла» ў іншыя сядзібы і разышлася па ўсім краі. У народзе, і да гэтага часу, гэты гатунак называюць лапыравым. У 1939 годзе глыбачане нават прымалі ўдзел у конкурсе, які праводзіўся польскім інстытутам садоўніцтва на лепшую вішню сярод садаводаў-аматараў. Але з-за распачатай вайны вынікі так і не былі падведзены.
Герой Сацыялістычнай працы Максім Аляксандравіч Клімянок ў 1960-я гг. актыўна займаўся развядзеннем вішні "войлачнай" у Глыбоцкай акрузе. І сёння амаль у кожным двары можна ўбачыць вішнёвыя дрэвы. Вішня была і застаецца візітнай карткай нашага горада.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 4


.
 TUT.BY