Дата каляндара

15 студзеня спаўняецца 82 гады з дня ўтварэння Глыбоцкага раёна. Гэта не проста памятная дата, але і добрая нагода...

У будучыню разам

4 студзеня 2022 года ў калектыве нашай установы адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і...

З Новым 2022 годам!!!

Супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі навагоднія пажаданні на аснове асабістага і працоўнага вопыту. З Новым годам...

Першыя дзіцячыя партызанскія чытанні

Снежань 1942-га – асаблівая дата ў гісторыі г.п. Бягомль. Партызаны брыгады "Жалязняк" у выніку двухдзённай аблогі і...

За навагоднім настроем - у музей!

Напярэдадні навагодніх святаў запрашаем вас далучыцца да нашай PR-акцыі "Навагодні сюрпрыз у музеі"! ...

Сучасныя тэхналогіі на службе гісторыі

У нашым музеі з'явіўся новы прыемны бонус для індывідуальных наведвальнікаў – QR-коды. З іх дапамогай любы ахвочы на...

Дыялог з кіраўніцтвам адбыўся

Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Падгурскі Пётр Мікалаевіч правёў асабісты прыём грамадзян,...

Паштовыя карткі з серыі "Краявіды Беларусі" былі надрукаваныя не пазней 3 лютага 1944 года. Пра гэта можна сцвярджаць дзякуючы датаванаму запісу на адной з аналагічных паштовак дадзенай серыі. Пры іх стварэнні выкарыстоўваліся фотаздымкі вядомага польска-беларускага фатографа Яна Булгака. Надпісы на адваротным баку паштовак выкананы на трох мовах: нямецкай, беларускай (лацінскімі літарамі) і французскай.

Царква ў Глыбокім (Carkva u Hlubokim)Фатаграфічная выява на адной з іх дае магчымасць убачыць, як да Другой сусветнай вайны выглядала царква Раства Прасвятой Багародзіцы, пра што сведчыць і надпіс на зваротным баку паштоўкі: “Carkva u Hlubokim”. Над велічным храмам добра бачны вялікі драўляны купал, збудаваны ў 1908 годзе. Падчас ваенных падзей лета 1944 года будынак храма моцна пацярпеў ад пажару, які знішчыў цэнтральны купал і пашкодзіў вежы задняга фасаду. На пярэднім плане выявы паштовай карткі - водная роўнядзь, што нязвыкла блізка падступае да храма, у якой адбіваецца царква. Але гэта не возера Глыбокае (Кагальнае), як магло б здацца на першы погляд, а старадаўняя манастырская сажалка, што знікла з гарадскога ландшафту пасля вайны. На месцы засыпанай сажалкі быў пабудаваны кансервавы завод.

Беразвеч - возера Глыбокае (Bierazvec - Voziera Hlybokaje)Фатаздымак для другой паштовай карткі была зроблена з боку возера Падлазнае ў накірунку былога Беразвецкага манастыра, карпусы якога ў міжваенны час займалі польскія пагранічнікі. На жаль, мірны пейзаж, што адкрываецца з паштоўкі, быў згублены ў гады Другой сусветнай вайны, калі былы манастыр спачатку стаў месцам размяшчэння савецкай турмы НКУС, а затым - нямецкага лагера для ваеннапалонных. У 1950-х гадах маляўнічы Беразвецкі храм - шэдэўр архітэктуры віленскага барока - быў разабраны на цэглу...