"Памятаем і ганарымся!"
Пад такой назвай 30 верасня 2023 года ў Глыбокім прайшоў патрыятычны велапрабег. У ім прынялі ўдзел выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны», вайскоўцы другога асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 5524 і дэпутаты раённага Савета дэпутатаў. Маршрут велапрабегу працягласцю каля дзесяці кіламетраў пралягаў па месцах памяці, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас прыпынкаў ля помнікаў і абеліскаў удзельнікі велапрабегу ўспаміналі падзеі тых далёкіх гадоў, слухаючы аповед навуковага супрацоўніка музея, які суправаджаў веласіпедыстаў на працягу ўсяго маршруту.
Аддаючы даніну павагі воінам і мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і ўшанавалі загінуўшых хвілінай маўчання.