"За бяспеку разам"

З 22 сакавіка ў Глыбоцкім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"....

«Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў»

18 сакавіка стартаваў марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў», прысвечаны юбілею нашага раёна. На працягу...

"Дарогамі герояў. Вызваленне Глыбоччыны"

З новым музейна-педагагічным заняткам "Дарогамі герояў. Вызваленне Глыбоччыны", прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі,...

Падведзены вынікі працы ў 2024 годзе

Сёння ў Гарадскім доме культуры прайшла выніковая нарада работнікаў сектара культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага...

Сімвал грамадзянскай сталасці ўручылі юным глыбачанам

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у актавай зале Занальнага дзяржаўнага архіва прайшла Усебеларуская...

"Наша роднае! Беларускае!"

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, зацверджаны ў 1999 годзе рашэннем ХХХ сесіі Генеральнай...

Да юбілею раёна

2025 год стаў юбілейным для нашага раёна. 85 гадоў таму, адбылася сапраўды гістарычная падзея - быў утвораны Глыбоцкі раён,...

На старце!Яшчэ не паспелі сціхнуць эмоцыі ад прайшоўшага ў горадзе квэста «Наперад у мінулае», як ужо на наступны дзень моладзь Глыбоччыны зноў сабралася каля сцен музея. На музейнай пляцоўцы можна было бачыць вялікую колькасць веласіпедыстаў, якія, перад тым, як адправіцца ў дарогу, яшчэ раз аглядалі і наладжвалі свае транспартныя сродкі. Маршрут, які трэба было пераадолець удзельнікам велапрабегу #ровар.by «Культурна-дэндралагічны комплекс в. Мосар - беларускі Версаль» быў не з лёгкіх. Пераадолеўшы адлегласць у дваццаць кіламетраў (горад Глыбокае - вёска Мосар), наведаўшы і агледзеўшы па шляху руху манастыр францысканцаў у Удзела, удзельнікі велапрабегу прыбылі да мосарскай святыні - касцёлу Святой Ганны. Тут яны далучыліся да дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Скарб роднай Беларусі».

Рэстаўрацыя скульптуры МайсеяЗдзейсніўшы невялікую экскурсію па культурна-дэндралагічным комплексе і грунтоўна падсілкаваўшыся, удзельнікі акцыі дружна ўзяліся за рэстаўрацыю скульптур і скульптурных кампазіцый, што ўпрыгожваюць тэрыторыю ля касцёла. А папрацаваць было над чым. Скульптуры Майсея, караля Давіда і Ісуса былі абноўленыя, набыўшы цудоўнае жамчужнае адценне. Некалькі удзельнікаў адправіліся добраўпарадкоўваць «астраўкі закаханых» і, трэба адзначыць, справіліся з гэтай задачай выдатна.

Трохі стомленыя (у тым ліку і чэрвеньскім сонцам), але гордыя і задаволеныя зробленым, веласіпедысты накіраваліся ў зваротны шлях. Дарога дадому праляцела незаўважна, бо кожны з удзельнікаў велапрабегу ўсю дарогу да горада думаў аб адным: "Куды ж мы адправімся ў наступны раз?». У канцы шляху, агульнымі намаганнямі, быў выпрацаваны маршрут новай велаэкскурсіі.

А ў якое веласіпеднае падарожжа ў хуткім часе адправіцца моладзь Глыбоччыны вы зможаце даведацца на старонках нашага сайта і ў сацыяльных сетках.

Дастойная праца "высотнікаў""Стомленыя, але гордыя..."Дарога дамоў...