Лекцыі
Мультымедыйная лекцыя "Глыбоччына на старых паштоўках"

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей прапануе школам горада і раёна мультымедыйную лекцыю “ Глыбоччына на старых паштоўках”. На гэтым мерапрыемстве дзеці змогуць пазнаёміцца з гісторыяй нашага горада і раёна з дапамогай старой паштоўкі. Лекцыя пабудавана на параўнальным аналізе сучасных і старажытных малюнкаў вуліц і архітэктурных аб'ектаў горада і раёна. Пры падрыхтоўцы лекцыі скарыстаны матэрыялы з фондаў нашага музея.

Лекцыя праводзіцца супрацоўнікамі музея па папярэдняму запісу.

 

Польская паштоўка. 1930-я гг.Від на касцёл праз возера Глыбокае. фота 2011 года.

 
"Горкая памяць вайны"

 

Лекцыя аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, якая суправаджаецца праглядам аднайменнага відэафільма – лаўрэата І рэгіянальнага свята-конкурсу аматарскага краязнаўчага фільма “Гэта мой край”.

 



.
 TUT.BY