Музейна-педагагічныя
Музейна-педагагічны занятак "Паўгадзіны ў сялянскай хаце».

Фрагмент мерапрыемстваПраводзіцца для навучэнцаў школ горада малодшай узроставай групы ў музейнай зале "Сялянская хата".
Падчас занятку вучні змогуць пазнаёміцца з традыцыйным укладам жыцця беларусаў, асновамі побыту і асаблівасцямі аздаблення сялянскага дома.
На занятках дэманструюцца музейныя экспанаты (калаўрот, прасы, кухоннае начынне, валок і качалка, куфар і яго змесціва), вучні змогуць стаць удзельнікамі тэматычных гульняў, конкурсаў, віктарын, падрыхтаваных музейнымі педагогамі.

 
Музей прапануе

Як жылі людзі раней.

На музейным заняткуЗанятак праводзіцца для вучняў 2-4 класаў ў экспазіцыйнай зале музея.

Вучні змогуць даведацца аб жыцці старажытных людзей і іх асноўных занятках, аб першых прыладах працы.

З дапамогай музейных прадметаў і дадатковых матэрыялаў вучні паспрабуюць “здабыць агонь”, прасвідраваць адтуліну ў камяні, пабудаваць макет старажытнага жылля, зляпіць гліняны гаршчок і многае іншае.

 

 
 

Казка блакітнага льну.

Праводзіцца для вучняў 3-6 класаў ў музейнай зале “Сялянская хата”.Ля калаўрота

Пад час занятку вучні змогуць пазнаёміцца з асаблівасцямі вырошчвання льну, спецыфікай апрацоўкі сыравіны, тэхналогіяй атрымання тканіны.

На занятку выкарыстоўваюцца музейныя экспанаты (прасліца, мялка, калаўрот, верацяно і інш.), вучні ўдзельнічаюць у тэматычных гульнях, конкурсах, віктарынах, якія падрыхтавалі музейныя педагогі.

 

У кузні.

У кузніПраводзіцца для вучняў 3-5 класаў у музейнай зале кузня.

На занятку вучні пазнаёмяцца з асаблівасцямі апрацоўкі металу, асвояць функцыянальнае выкарыстанне інструментаў і прылад з вясковай кузні, змогуць адчуць сябе у якасці каваля ці яго вучня, убачаць шматлікія каваныя вырабы мясцовых майстроў.

Пазнаёмяцца вучні з гісторыяй стварэння і дзейнасці кааператыва “Дэкор” і паглядзяць відэафільм “Мастацтва агню і металу”.

 

 

Тайны музейных прадметаў.

Музейны занятакЗахапляльнае гістарычнае падарожжа-інсцэніроўку “Таямніцы музейных прадметаў” прапануюць вучням пачатковых класаў супрацоўнікі музея. Гэта не проста экскурсія па музейных залах, а незвычайнае вандроўка на цягніку часу ў гісторыю нашага краю. Цікавую экскурсію правядзе для наведвальнікаў музейная Фея са сваім памочнікам  дамавіком Кузьмой, а дапамогуць ім ў гэтым магнат Іосіф Корсак, дзядзька Язэп і цётка Марыся. Кожны з персанажаў сустрэне цягнік часу на сваім прыпынку (зала музея) і распавядзе пра тыя унікальныя музейныя прадметы, што захоўваюцца ў музеі.

 
“Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў у музеі ў рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў”

 

Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў.  Для супрацоўнікаў музеяў гэты дзень з’яўляецца не толькі святам, але яшчэ і днём напружанай работы. Стала ўжо добрай традыцыяй ў гэты дзень адчыняць дзверы музеяў для ўсіх жадаючых і прадстаўляць новыя выставы і ўнікальныя музейныя экспанаты. З кожным годам набірае папулярнасць правядзенне “ночы музеяў”.

Падрабязней...
 




.
 TUT.BY