Выставы
Віртуальная выстава "Слава Кастрычніку: паштоўкі СССР"

Выдавецтва Плакат. 1990. Мастак ЖалісДзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі 7 лістапада адзначаўся ў СССР аж да 1991 года і лічыўся адным з самых галоўных святаў. У гэты дзень у 1917 годзе ў Петраградзе адбылося паўстанне пралетарыяту. Узброенымі матросамі, салдатамі і рабочымі была захоплена пошта, тэлеграф, тэлефон, а таксама Зімовы палац. Часовы ўрад быў звергнуты і аб'яўлена Улада Саветаў, якая праіснавала ў краіне каля сямідзесяці гадоў. Наступныя гады дзень 7 лістапада з'яўляўся дзяржаўным святам, «чырвоным днём календара», які адзначаўся масавымі дэманстрацыямі і ваенным парадам на галоўнай плошчы Масквы.

Для савецкіх людзей гэтае свята з'яўлялася яшчэ і падставай для сямейных і сяброўскіх зносін. Паштоўкі былі традыцыйнай формай віншаванняў у тыя часы. Гэта былі неад'емныя элементы перадсвяточнай атмасферы, своеасаблівыя «наладчыкі» на свята. Савецкую паштоўку, прысвечаную рэвалюцыі падпісвалі сябры, сваякі або блізкія людзі і адпраўлялі па пошце. Іх акуратна збіралі, беражліва захоўвалі многія пакаленні. Пасля таго, як Савецкі Саюз распаўся, а камуністычная партыя перастала з'яўляцца уладай, свята было адменена ў многіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Ва ўсякім выпадку, савецкая эпоха незваротна адышла ў мінулае. Сярод шматлікіх прадметаў таго часу нам засталіся ў спадчыну і паштоўкі, якія вельмі дакладна перадаюць атмасферу савецкіх святаў.

Падрабязней...
 
Рэтра-выстава"Гэты быт не забыты"

Фрагмент выставыВечарам 25 кастрычніка 1917 года (7 лістапада па новым стылі) крэйсер "Аўрора", які стаяў насупраць Зімняга палаца, выстраліў з шасцідзюймовай насавой гарматы.  У 14 гадзін 25 снежня 1991 года першы і апошні Прэзідэнт СССР Міхась Сяргеевіч Гарбачоў выступіў па тэлебачанні і прама ў эфіры падпісаў указ пра складанне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і паўнамоцтваў Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Праз некалькі хвілін над Крамлём быў спушчаны Дзяржаўны сцяг СССР. Паміж гэтымі дзвюма падзеямі - 74 гады і лёсы мільёнаў людзей, якім давялося жыць у гэтым часавым прамежку, названым "савецкай эпохай"…

"Савецкая эпоха" - гэта паняцце шматграннае. Для адных - гэты час спакою, упэўненасці ў заўтрашнім дні, гэты час, калі вялікую краіну паважалі і з яе пунктам гледжання лічыліся ва ўсім свеце. Для другіх жа - гэты час страху, калі выпадкова сказанае слова магло абярнуцца для чалавека трагедыяй, час, бессэнсоўна патрачаны на стаянне ў бясконцых чэргах.Фрагмент выставы

Але было штосьці, што аб'яднаўвала ўсіх. Хіба можна было застацца абыякавым, калі з кожнай радыёкропкі гучалі сігналы першага спадарожніка ці калі Левітан паведамляў пра палёт у космас Юрыя Гагарына? Хіба не наварочваліся на вочы слёзы, калі алімпійскі мішка ляцеў у маскоўскае неба? І хіба не перапаўнялася душа гонарам за краіну, калі нашы спартсмены пад гукі гімна стаялі на верхняй ступеньцы п’едэстала пашаны? А чырвоны сцяг савецкай дзяржавы з'яўляўся сімвалам магутнасці і стабільнасці для многіх дзяржаў.

Але было яшчэ і звычайнае, паўсядзённае жыццё, з яго праблемамі, клопатамі і маленькімі радасцямі. Шматлікія звыклыя бытавыя прадметы гэтага перыяду сталі своеасаблівымі сімваламі цэлай эпохі. Увогуле, сімвал эпохі - гэта тое, без чаго нельга прадставіць наша жыццё ў тыя часы, калі ўсе мы з'яўляліся грамадзянамі адзінай краіны пад назвай Савецкі Саюз…


 

 
Віртуальная выстава "Вечны вандроўнік"

Язэп Драздовіч«Хаджу паміж Мнютай і Аутай

па хатах, малюючы людзям…

на сваёй радзіме… даўгі ёй аддаю»

Язэп Драздовіч,

урывак з дзённіка.

 

 

 

Многія жыхары Глыбоччыны памятаюць вандроўнага мастака, які маляваў самаробныя дываны для іх хат, запісваў народныя песні і паданні. Гэта быў Язэп Драздовіч. Яго мастацкія творы маюць адметны характар – яны ўнікальныя і, разам з тым, традыцыйныя, наіўныя і мудрыя, рэалістычныя і сімвалічныя.

За выключэннем сямі год  ваеннай службы ў царскай арміі, жыццёвыя шляхі Язэпа Драздовіча не выходзілі за межы роднай зямлі і, у большай ступені, мілай з дзяцінства Дзісненшчыны. У 1920-х гадах, падчас вандровак па Заходняй Беларусі, мастак стварае ўнікальныя графічныя альбомы – сотні малюнкаў, прысвечаных помнікам старажытнага дойлідства многіх населеных пунктаў Беларусі. Яго замалёўкі гарадзішчаў і курганаў, замкаў і храмаў, гумнаў і хат і на сёння з’яўляюцца гістарычнай крыніцай для даследчыкаў і этнографаў.

Кармеліцкі касцёл і кляштар.1925.графіка. Копцеўка.1925.графіка.Дарога на Глыбокае.1925.графіка

 

Падрабязней...
 




.
 TUT.BY