Віртуальнае знаёмства з Мосарам

24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в....

У нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу "Райскі сад - 2019"

У дні "Вішнёвага фестывалю" у нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу “Райскі сад – 2019”,...

Падарункі музею

Кожны год на “Вішнёвы фестываль” прыязджаюць госці з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з далёкага і блізкага...

У нашым горадзе прайшоў гарадскі квэст "Тайны вішнёвай квецені"

...

Канферэнцыя па садоўніцтву - 2019

У чарговы раз у дні «Вішнёвы фестывалю» у нашым горадзе была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя...

СТВ. Раніца. Студыя добрага настрою.

«Яны запрасілі ведзьмака, які налажыў заклён». Пабываць на астравах, у пячоры і Версалі можна і ў Беларусі... ...

Гарады Беларусі. Глыбокае.

Зусім нядаўна на канале «Беларусь 24» выйшла чарговая тэлеперадача "Гарады Беларусі", якая запрашае ў займальнае...

Афіша новай выставыХутка ў Цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адкрываецца унікальная экспазіцыя. З незвычайнай выставай «Атлантыда. Мігатлівыя скарбы Йонагуні» у наш горад прыбудуць фантастычныя японскія Атланты. Выстава - гэта аўтарскі праект прадстаўніка Цэнтра культуры і спорту Японіі «Дзэнрын канкэй» («Доросуседства») у краінах СНД, даследчыка японскай культуры - Уладзіслава Асака. На ёй будуць прадстаўлены экспанаты, прывезеныя з Японіі, Інданэзіі, Папуа-Новай Гвінеі, Гватэмалы і Шры-Ланка.

Атлантыда фігуруе ў многіх легендах і ў эпасе амаль усіх краін: менавіта з гэтай цывілізацыяй звязаны паданні аб зніклай зямлі, эпас Англіі і Ірландыі. Назва паходзіць ад імя Атлант, у старажытнагрэцкай міфалогіі так звалі тытана, брата Праметэя. Пра гэты востраў-дзяржаву пісалі свае працы старажытныя філосафы Платон, Герадот і Прокл. У іх распавядаецца пра паходжанне атлантаў і пра супраціўленне свабодных Афін ваяўнічай Атлантыдзе. Платон ў сваіх рукапісах распавядае нам казку пра Пасейдона і яго каханую - смяротную дзяўчыну Клейто. Дзесяць іх сыноў-напаўбагоў і сталі родапачынальнікамі атлантаў. Старэйшага брата клікалі Атлант, у гонар яго быў названы легендарны востраў. Часткі старажытнай культуры магчымых Атлантаў ужо знойдзеныя ў розных кутках зямнога шара.

У выставачнай зале гледачы, перш за ўсё, ўбачаць фантастычную інтэрпрэтацыю адной з «Атлантыдаў», якая знойдзена ў 1986 годзе ў Японскім моры - падводны горад Йонагуні. Яго ўзрост не менш за дзесяць тысяч гадоў. Японская варыяцыя ўсім вядомага згубленага падводнага свету будзе раскрытая ў экспазіцыі праз фігуры міфалагічных персанажаў ўсходняга эпасу (Цмок, Белы леў «Кабукі», вадзяны «каппа», лясун «тэнгу», падземны монстр «Бакэмоно») і спецыяльна падрыхтаваныя дэкарацыі, якія ствараюць эфект марскога дна.
Мэта праекта - паказаць японскі варыянт духоўнага пошуку, памылак і удалых знаходак. Магчымасць параўнаць маральныя пазіцыі народаў Усходу і нашага светапогляду. Усе экспанаты апрацаваны адмысловымі сумесямі японскіх і нямецкіх фарбаў, што надае ім незабыўнае маляўнічае свячэнне. Прыемны сюрпрыз чакае ўсіх тых, хто схільны да розных рэспіраторных захворванняў (ВРЗ, ангіна, грып). Справа ў тым, што светлавыя лямпы, устаноўленыя для асвятлення экспанатаў, працуюць у гаючым рэжыме, забіваючы ўсе хваробатворныя мікробы, ўльтрафіялетавага дыяпазону.
Выстава пазнаёміць з героямі міфаў і рэальнымі прадметамі народаў Акіяніі - «мабільнікам» папуасаў, маскамі правадыроў з Гватэмалы, сланом з ружовага дрэва і размаляванай «фугу». На выставе будзе гучаць музыка народаў свету. А яшчэ, арганізатары падрыхтавалі незабыўную магчымасць праявіць сябе ў жанры святлапісу (малюнкі святлом). Адным словам, дзякуючы разнастайнасці прадметаў, падарожжа ў непаўторны і займальны свет легендарнай Атлантыды стане маляўнічым адпачынкам для наведвальнікаў любога ўзросту. Галоўнае, не забыцца захапіць фотаапарат, відэакамеру ці смартфон, аб якім нашы далёкія продкі - Атланты маглі толькі марыць.

Выстава будзе працаваць з 12 сакавіка 2018 па 15 красавіка 2018 года.
Чакаем Вас кожны дзень з 9.00 да 18.00 у Цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці (вул. Леніна, 40.)