Дзень Перамогі

9 мая наш горад адсвяткаваў адно з самых светлых свят у календары - Дзень Перамогі. Глыбоцкі музей прыняў удзел ва...

Інтэрнэт-марафон "Песні Перамогі"

8 мая ў рамках абласнога патрыятычнага марафону "Памяць" адбыўся адкрыты дыялог "Подзвігу народа жыць у стагоддзях",...

«Ліст з 45-га»

80 гадоў таму адбылася падзея, да якой народы СССР ішлі доўгія чатыры гады – пераможна завяршылася Вялікая Айчынная...

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Гэты год праходзіць пад асаблівым знакам - 80-годдзя Вялікай Перамогі. Для кожнага з нас гэтая тэма блізкая. Да яе мы...

«Горад Глыбокае: учора і сёння»

25 красавіка 2025 года ў гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Глыбоцкага раёна....

"Узнагарода герояў"

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі наш музей падрыхтаваў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай...

"Застылая гісторыя: незвычайныя помнікі Глыбоччыны"

У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў супрацоўнікамі музея была праведзена гульня-падарожжа "Застылая...

На адкрыцці выставыФрагмент выставы14 сакавіка 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Атлантыда. Мігатлівыя скарбы Йонагуні», на якой глыбачане ўпершыню змаглі ўбачыць загадкавую Атлантыду. З таямнічымі экспанатамі выставы наведвальнікаў пазнаёміў прадстаўнік Японскага Цэнтра культуры і спорту «Дзэнрын Канкэй» (Добрасуседства) па краінах СНД Уладзіслаў Фамін-Асака. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы з яго прыватнай калекцыі, прывезеныя з Японіі, Папуа-Новай Гвінеі, Гватэмалы і Шры-Ланкі. Людзі, якія сабраліся на адкрыццё змаглі адправіцца ў займальнае падарожжа па дне акіяна, сярод казачных і рэальных насельнікаў «царства ценяў», монстраў, зброі, ракавін і рытуальных масак, убачыць слана з чырвонага дрэва, “мабільнік” папуасаў, чароўнага дракона, вадзянога і многае іншае.

Усе, без выключэння, наведвальнікі выставы былі прыемна здзіўлены незвычайным святло-музычным афармленнем: інтэр'ер у стылі падводных містэрый пакрыты адмысловымі сумесямі светавых фарбаў. Гукі акіяна і мелодыі народаў свету ствараюць на выставе атмасферу спакою. Падводнае падарожжа, незабыўнае маляўнічае сэлфі, новыя эмоцыі - усё гэта чакае Вас на выставе-прывідзе, якая будзе працаваць да 15 красавіка!

Фрагмент экспазіцыіАдкрыццё выставы ў ГлыбокімЯпонская лялькаНа выставе