Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Дарогамі памяці

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад...

Вынікі I тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Вось і скончыўся тэрмін падачы адказаў на пытанні першага тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, а гэта...

Да 80-годдзя раёна

У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным...

Музейная студыя «Сустрэчы ў стылі nostalgie»

У гэтым годзе ў нашым музеі з'явіўся новы кірунак у працы - пры музеі была створана і пачала працу музейная студыя...

Новая выстава ў музеі

12 сакавіка 2020 года ў музеі адкрылася незвычайная выстава з інтрыгуючай назвай "Дамскія штучкі", на якой экспануюцца...

Фрагмент выставыРаспачаўся новы навучальны год, і дзеці зноў селі за школьныя парты, каб спазнаць шмат новага і нязведанага.
Прыемна адзначыць, што музейныя залы таксама запоўнены маленькімі дапытлівымі наведвальнікамі. У першую чаргу мы працуем для іх: каб падрастаючае пакаленне магло ўсвядоміць, што гісторыя іх роднага краю - гэта частка іх саміх. Тады, ужо ў сталым узросце, сіла прыцягальнасці малой радзімы будзе клікаць іх з розных дарог і раздарожжаў у Глыбокае.
Нашым маленькім наведвальнікам мы прапануем розныя забаўляльныя праграмы, заняткі, гульні. Мы хочам паказаць, што музей – гэта не сумныя расказы і доўгія экскурсіі, музей – гэта цікава, весела і запамінальна.
Верасень 2018 года наш калектыў распачынае кантактна-гульнявой выставай “Планета дыназаўраў”. Гэта выстава падарожнічае па Беларусі ўжо каторы год, і ў кожным горадзе яна была сапраўдным святам для малечы! Муляжы дыназаўраў выкананы жыхаром горада Бярозы Брэсцкай вобласці Валерыем Пятровічам Найбічам. Два гады спатрэбілася майстру каб стварыць “сапраўдных дыназаўраў”. “Сапраўдных” – таму што, іх можна пакарміць, пагуляць з імі, пакатацца на іх… На выставе можна будзе паўдзельнічаць у археалагічных раскопках, скласці вялікі пазл і паляваць на дыназаўраў…

Час знаходжання на выставе не абмежаваны! Працаваць яна будзе ў танцавальнай зале Гарадскога Дома культуры (вул. Камуністычная, 10) з 14 верасня па 14 кастрычніка з 10.00 да 19.00 без перапынку на абед і выхадных.

Кошт уваходнага білета: дарослы – 5 руб. 50 кап.
дзіцячы – 4 руб. 50 кап.
група (дзеці) – 3 руб. 50 кап.
Падарыце свайму дзіцяці свята і правядзіце сямейную вольную гадзіну з карысцю!