Необычная находка

Стало уже доброй традицией, когда найденные на чердаках старых домов или на просторах интернет-аукционов предметы...

Приглашаем на выставку!

С 15 октября по 28 ноября 2020 года в музее будет работать интерактивная выставка сказок. Приглашаем всех от мала до велика...

«Дорога памяти»

В сентябре 2019 года на территории Глубокского района проходила акция памяти «Во славу общей Победы», посвящённая 75-летию...

В музее работает выставка «Агроном из Летников»

В октябре-ноябре 2020 года в нашем музее проходит необычная выставка «Агроном из Летников», посвященная 130-летию со дня...

Вопросы IV тура квиз-марафона «О той земле, где родился ты»

Подходит к финишу исторический квиз-марафон «О той земле, где родился ты», который на протяжении последних месяцев...

Научно-практическая конференция «Беларусь, Глубокский край и Эдвард Войнилович»

Научно-практическая конференция «Беларусь, Глубокский край и Эдвард Войнилович» прошла в Глубоком 25 сентября 2020 года....

Откуда корни Александра Грина?

Найти ответ на этот вопрос взялись участники велопробега «Алые паруса», посвящённого 140-летию со дня рождения...

Подходит к финишу исторический квиз-марафон «О той земле, где родился ты», который на протяжении последних месяцев побуждал всех любителей истории к более подробному знакомству с прошлым Глубокского края. Остался последний шаг – давайте же сделаем его вместе! Напоминаем, что в викторине могут участвовать учащиеся учреждений образования района, студенческая и рабочая молодёжь в возрасте до 31-го года, а итоги, соответственно, будут подведены в двух возрастных категориях: 14-18 лет и 19-31 год.

Просим вас внимательно читать вопросы, ответы формулировать точно и кратко, по-возможности, указывать источники информации. Победителем тура станет тот, кто даст наибольшее количество правильных ответов в кратчайший срок. Поскольку данный тур завершает нашу викторину, после подведения его результатов, путём суммирования баллов за каждый тур, будут определены победители всего квиз-марафона. Важный момент: в случае одинакового количества баллов после четырёх туров, в итоговом протоколе выше окажется тот, кто покажет лучший результат (более высокое место) в последнем туре.

Пытанні IV тура квіз-марафону. 

1. Будаўніцтва ў 1894 – 1897 гадах чыгункі са Свянцян у Глыбокае мела велізарнае значэнне для эканамічнага развіцця нашага горада. Назавіце імя інжынера-вынаходніка, які быў ініцыятарам яе пракладкі.

2. У багатай на падзеі біяграфіі гэтага вядомага ўраджэнца Глыбоччыны ёсць і такі цікавы факт: у лютым 1913 года яму пашанцавала выканаць ролю Сцяпана Крыніцкага ў пецярбургскай прэм’еры п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”. Хто з нашых землякоў маецца на ўвазе?

3. Вызначыце архітэктурны помнік Глыбоцкага раёна па наступнаму апісанню: “Трохнефавы храм з пяціграннай алтарнай часткай. Галоўны фасад фланкіраваны двух’яруснымі вежамі. Сцены рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі.”

4. У 1977 і 1983 гадах яго плённая праца была адзначана бронзавымі медалямі ВДНГ СССР, прычым, адзін з медалёў звязаны з дзецішчам гэтага чалавека, якое ў наш час мае рэспубліканскі статус. Пра каго з жыхароў Глыбоччыны ідзе гаворка?

5. На Глыбоччыне вы можаце ўбачыць яго ў раённым цэнтры, а таксама ў вёсках Задарожжа, Мосар, Празарокі і Удзела, прычым задарожскі і мосарскі нашмат старэйшыя за астатнія. Да таго ж, яны абодва звязаны з адным і тым жа чалавекам, у чым лёгка ўпэўніцца ўважліва іх разгледзеўшы. Укажыце, што маецца на ўвазе ў пытанні. Дадатковы бал вы атрымаеце, калі знойдзеце імя гэтага чалавека.

6.У адным з нумароў газеты “Наша Ніва” за 1913 год змешчаны верш, які пачынаецца наступнымі радкамі:

           “Грай, дудар, чаго ты змоўчаў?

           Мо жалееш ты грудзей,

           Або песні свае скончыў,

          Ты, над-Дзьвінскі салавей?”

Адкажыце, каму з нашых землякоў належыць згаданы твор?

7. Асвячэнне гэтага храма, якое адбылося 31 мая 1909 года, стала даволі важнай падзеяй на Дзісеншчыне. Акрамя павятовых улад на ўрачыстасці прысутнічаў віленскі губернатар, а само асвячэнне вёў архіепіскап Літоўскі і Віленскі Нікандр. Але не менш цікавым з’яўляецца той факт, што ўзвядзенне храма адбылося пры дапамозе і дзейснай падтрымцы аднаго з мясцовых памешчыкаў. Назавіце імя гэтага землеўласніка.

8. 10 жніўня 1763 года ў кляштары кармелітаў босых у Глыбокім адбылася падзея, якая патрапіла ў хронікі многіх каталіцкіх манастыроў Вялікага княства Літоўскага. Сведкі таго здарэння не змаглі знайсці яму рацыянальнага тлумачэння, не існуе яго і зараз. Максімальна падрабязна апішыце гэту незвычайную з’яву.

9. Сучаснікам ён быў вядомы як сапраўдны кавалер, які любіў прыгожых жанчын і адорваў іх дарагімі падарункамі. Распавядаюць, аднак, што па-сапраўднаму закахаўся, відаць, толькі ў адну – дачку сваёй цёткі графіні Піўніцкай. Але дзяўчыне на той момант было толькі 16 гадоў, і яе бацькі былі не ў захапленні ад такога шлюбнага саюзу. У выніку, гэты наш зямляк так ніколі і не ажаніўся. Укажыце яго імя.

10. Шчаслівы шлюб гэтых людзей, у якім нарадзіліся дачка Марыя і сын Пётр, доўжыўся толькі чатыры гады, але меў для Глыбокага заўважныя наступствы. Назавіце імёны мужа і жонкі, пра якіх ідзе гаворка, а таксама растлумачце сутнасць згаданых у пытанні наступстваў.

11. Цяжка вызначыць дакладны час, калі гэтыя пачвары з’явіліся ў Глыбокім: прынамсі, тут можна іх знайсці ўжо не першае стагоддзе. Па аднаму з меркаванняў, іх знешні выгляд сведчыць пра бязмежную моц Бога, які можа абясшкодзіць самае жудаснае стварэнне. Хоць у Чырвоную кнігу яны і не ўнесены, але, тым не менш, зараз знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Мы не просім вас паведаміць іх назву, дастаткова, каб вы максімальна дакладна ўказалі іх глыбоцкае месца “жыхарства”.

12. Гэты цікавы архітэктурны помнік быў узведзены ў 1748 годзе, прычым сродкі на яго будаўніцтва былі выдаткаваны каталіцкім манаскім ордэнам кармелітаў босых. Да нашага часу храм дайшоў не ў першапачатковым выглядзе, але гэта не прыніжае яго гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Які будынак маецца на ўвазе?

13. На пасяджэнні выканкама Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных у красавіку 1962 года было вырашана выдзеліць на патрэбы стварэння дадзенага аб’екта зямельны ўчастак памерам у 22,3 гектары. У тым ліку, з зямель калгаса “Парыжская камуна” планавалася перадаць 10,6 га, а з зямель Глыбоцкага птушкакамбіната – 2,7 га. Акрамя таго, была вызначана неабходнасць ссялення са згаданай тэрыторыі трох хутарскіх гаспадарак. Стварэнню якога аб’екта было прысвечана гэта пасяджэнне.

14. Паспрабуйце адгадаць загадку, запісаную ў вёсцы Загор’е, вызначыўшы, што або хто такія “матка”, “дачка” і “сын”:

           "Матка - таўстуха,

            Дачка – красуха,

           Сын – перабор: перавернецца і на двор”

15. Вызначыце ўраджэнцаў Глыбоччыны па фактах з жыцця: 

     а) “у Вільні паступіў практыкантам у вінна-каланіяльны гандаль, дзе тры гады вучыўся купецкага ўмецтва”;                                                                      

     b) займаючы пасаду павятовага агранома, арганізаваў з сялян драматычны гурток, які ставіў спектаклі на беларускай мове; 

     c) пазнаёміўся з будучай жонкай на Палессі, дзе ў гэты час працаваў настаўнікам матэматыкі;

     д) у выніку абставін правёў на службе ў арміі цэлых сем год, значную частку з якіх праслужыўшы вайсковым фельчарам;

     e) пад уплывам ідэй Асветніцтва правёў у сваім маёнтку значныя эканамічныя і сацыяльныя рэформы, фактычна стварыўшы дзяржаву ў дзяржаве.

Уважаемые участники викторины, вы можете присылать ответы на вопросы четвёртого тура до 5 ноября включительно на электронный адрес Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., или по почте на адрес: 211800, г. Глубокое, ул. Энгельса, 24, а также, передать лично. Не забудьте указать свои имя, фамилию, адрес, контактный телефон, школу, класс или место работы, должность, возраст.

Учитывая плотность в турнирных таблицах, борьба за победу будет, видимо, очень напряжённой. Каждый вопрос, каждый балл может оказаться решающим, как, к слову, и скорость. Всем нашим участникам мы желаем наилучших результатов, и пусть удача всегда будет с вами!