Запрашаем вас адправіцца ў неверагоднае падарожжа па новай этнаграфічнай выставе-сеансу "Зазірнуць у іншасвет". З дапамогай цікавых прадметаў побыту вы зможаце пазнаць таямніцы традыцыйнай народнай каляндарнай абраднасці і даведацца пра сакральнае жыццё нашых продкаў.
Запрашаем актыўных, захопленых гісторыяй сваёй краіны маладых людзей, прыняць удзел у інтэлектуальнай віктарыне «Яно маё - Глыбокае», якая пройдзе ў Сусветны дзень турызму ў музеі 27 кастрычніка 2026 года.
Ці часта вы бывалі на выставах, дзе прадстаўленыя экспанаты можна было б пакратаць рукамі, не баючыся пры гэтым гнеўных поглядаў наглядальнікаў? Калі скажаце, што падобных экспазіцый проста не існуе, то гэта азначае, што вы яшчэ не бывалі на выставе "Экспірыментус", на якой прадстаўлены розныя вынаходніцтвы вучоных свету. Сярод іх – прызма і калыска Ньютана, тэарэма і чаша Піфагора, хвалевы маятнік, мост Леанарда да Вінчы, лямпачка Эдысона, плазменны шар і многае іншае.
Дзіўную калекцыю галаваломак з усяго свету высока ацэняць аматары інтэлектуальнага вольнага часу. Зручна ўладкаваўшыся за спецыяльнымі столікамі, можна праверыць сваю кемлівасць, увагу і лагічнае мысленне. Бо галаваломкі - гэта задачы, для вырашэння якіх, як правіла, не патрабуюцца спецыяльныя веды высокага ўзроўню.
Паслухаць экскурсію, паглядзець на незвычайныя экспанаты, і адчуць сябе ў ролі вучонага змогуць не толькі дзеці, але і старэйшыя людзі. Выстава будзе працаваць у нашым музеі (вул. Энгельса, 24) на працягу цэлага месяца.
Усіх, хто любіць казку і таямніцы тэатральнага закулісся, запрашаем 24 ліпеня 2026 года ў 15.00 у выставачную залу музея (вул. Маскоўская, 2) на ўрачыстую прэзентацыю выставы “Лялькі”, прымеркаваную да 40-годдзя Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – Беларускага тэатра “Лялька”.
Выстава пазнаёміць не толькі з гісторыяй стварэння і развіцця тэатра, яго найбольш знакавымі творчымі праектамі, але і раскрые сакрэты майстэрства лялечнікаў, якія віртуозна валодаюць рознымі тыпамі лялек.
Наведаць выставу можна да 13 верасня. Чакаем вас!
Запрашаем актыўных, захопленых гісторыяй роднага краю маладых людзей, прыняць удзел у інтэлектуальна-прыгодніцкім квэсце "Вішнёвы код", які адбудзецца ў першы дзень Вішнёвага фестывалю - 24 ліпеня 2026 года.
Для ўдзелу Вам неабходна сабраць каманду з 3-5 чалавек і зарэгістравацца да 22 ліпеня. Па традыцыі каардынацыя каманд будзе ажыццяўляцца з дапамогай месэнджэра Viber, з дапамогай якога каманда будзе даваць адказы на заданні квэста.
Асаблівасцю гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва стане тое, што за кожны правільны адказ каманда атрымае пэўную лічбу, якія ў далейшым і дадуць камандзе вішнёвы код. Толькі правільна яго склаўшы, каманда зможа прэтэндаваць на перамогу, а пераможцаў і прызёраў квэста, дарэчы, чакаюць прыемныя прызы.
Усіх, каго зацікавіла наша прапанова, мы просім перад рэгістрацыяй сваёй каманды ўважліва азнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні квэста.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавіны вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў наш музей прапануе ўвазе жыхароў і гасцей горада выставу "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На ёй прадстаўлены фотакопіі графічных работ на тэму Вялікай Айчыннай вайны са збору расійскага калекцыянера Уладзіміра Белікава, перададзеныя прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Выстава працуе ў музейнай зале па вуліцы Маскоўскай. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з выдатнымі графічнымі работамі таленавітых майстроў.
27 чэрвеня ў культурна-дэндралагічным комплексе вёскі Мосар пройдзе тэатралізаваная канцэртна-забаўляльная праграма "Як улетку шукалі папараць-кветку". Запрашаем жыхароў і гасцей на свята.
Запрашаем вас акунуцца ў гэты вясёлы і захапляльны свет - сустрэцца з героямі, якія ажываюць прама перад вамі! Пападаючы ў царства велізарных мульцяшных лялек, кожны наведвальнік зможа прымерыць на сябе гарэзлівы вобраз.
Жадаеце праверыць сваю трапнасць - пагуляйце ў гольф, заганяючы шарыкі ў пашчу ваўка: гэта так займальна! Або пакідайце мячыкі з рагаткі-катапульты, замацаванай на рагах казла, а яшчэ лепш - бітай адпраўце іх у кошык (гэтакая імітацыя вядомай лапты). Жадаеце пахістацца на арэлях - усаджвайцеся на спіну мядзведзя і атрымлівайце задавальненне. А для самых маленькіх наведвальнікаў - падлогавая мазаіка "Маша і Мядзведзь".
Сустракайце вашых любімых герояў з класічных мультфільмаў, такіх як Папугай Кеша, героі "Ну, пачакай!" і многія іншыя. Ажывіце дзіцячыя ўспаміны і дзяліцеся імі са сваімі дзецьмі.
Словам, занятак знойдзецца кожнаму, бо інтэрактыўнае мерапрыемства разлічана як на індывідуальнага, так і на сямейнага наведвальніка.
Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё выставы работ выпускнікоў Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы ім. Я. Драздовіча, якое адбудзецца 29 мая ў 16.30 у выставачнай зале музея (вул. Маскоўская, 2).
Пазнаёміцца з творамі юных мастакоў можна будзе ў перыяд з 29 мая па 21 чэрвеня 2026 года. Паспейце наведаць!
9 мая наша краіна адзначае адну з самых значных і важных дат у сваёй гісторыі - Дзень Перамогі. Гэта дзень, калі ўся краіна прыгадвае гераізм і подзвіг свайго народа. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога - вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.
У гэты дзень у многіх музеях нашай краіны праводзяцца розныя тэматычныя мерапрыемствы. Глыбоцкі музей не стаў выключэннем. У гэты дзень мы працуем для Вас, паважаныя наведвальнікі.





















