“Жывая нітка традыцый”

13 лістапада ў гарадскім Доме культуры ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня работнікаў сельскай гаспадаркі і...

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Глыбокім

6 лістапада прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. У дворыку раённай гімназіі...

Глыбоцкая кераміка вярнулася ў Глыбокае

4 лістапада ў выставачнай зале музея адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Глыбоцкая кераміка". На...

У дні школьных канікулаў...

Стала ўжо добрай традыцыяй у дні школьных канікулаў праводзіць для вучняў школ горада і раёна розныя музейныя...

Культура Віцебшчыны

Ва ўпраўленні культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з'явіліся афіцыйныя старонкі ў Telegram і Instagram!Сачыце за...

«Зорны 1966 год»

У кожнай эпохі - свае героі. Эпоха Савецкага Саюза ва ўяўленні сучаснага чалавека часта звязана з лёсавызначальнымі для...

Віншуем!

15 кастрычніка ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў...

Запрашаем у свет займальнай навукіЦі часта вы бывалі на выставах, дзе прадстаўленыя экспанаты можна было б пакратаць рукамі, не баючыся пры гэтым гнеўных поглядаў наглядальнікаў? Калі скажаце, што падобных экспазіцый проста не існуе, то гэта азначае, што вы яшчэ не бывалі на выставе "Экспірыментус", на якой прадстаўлены розныя вынаходніцтвы вучоных свету. Сярод іх – прызма і калыска Ньютана, тэарэма і чаша Піфагора, хвалевы маятнік, мост Леанарда да Вінчы, лямпачка Эдысона, плазменны шар і многае іншае.
Дзіўную калекцыю галаваломак з усяго свету высока ацэняць аматары інтэлектуальнага вольнага часу. Зручна ўладкаваўшыся за спецыяльнымі столікамі, можна праверыць сваю кемлівасць, увагу і лагічнае мысленне. Бо галаваломкі - гэта задачы, для вырашэння якіх, як правіла, не патрабуюцца спецыяльныя веды высокага ўзроўню.
Паслухаць экскурсію, паглядзець на незвычайныя экспанаты, і адчуць сябе ў ролі вучонага змогуць не толькі дзеці, але і старэйшыя людзі. Выстава будзе працаваць у нашым музеі (вул. Энгельса, 24) на працягу цэлага месяца.