30 сакавіка 2026 года ў 16.00 адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя выставы-вернісажу “Браслаўскія зоры”. Гэты культурны праект існуе ўжо 10 гадоў і з'яўляецца Дыпламантам Нацыянальнай турыстычнай Прэміі “Пазнай Беларусь” у намінацыі “Праект года па развіццю культурнага турызму”.
На выставе, якая заклікана папулярызаваць прыродныя і культурныя славутасці Браслаўскага раёна, прадстаўлены работы фатографаў Юрыя Жэрко (Браслаў) і Дзмітрыя Бельскага (Мінск), а таксама карціны мастака Валерыя Леўшы з Глыбокага.
Прыходзьце! Будзе цікава!
Новая выстава нашага музея знаёміць наведвальніка з гісторыяй узнікнення і эвалюцыяй знакамітых паўлавапасадскіх хустак, якія з'яўляюцца ўнікальным феноменам рускай тэкстыльнай культуры. Экспазіцыя ўключае больш за пяцьдзесят экспанатаў, якія ўяўляюць сабой маляўнічыя паўлавапасадскія хусткі і шалі, а таксама шматлікія навукова-папулярныя выданні і буклеты па гэтым напрамку.
Новы выставачны праект у нашым горадзе рэалізуецца дзякуючы калекцыянеру-энтузіясту - Святлане Лось. Акунуцца ў свет фарбаў і кветак мы запрашаем не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей нашага горада. Выстава працуе з 17 сакавіка па 19 красавіка 2026 года ў выставачнай зале музея па адрасе: вул. Маскоўская, 2.
Напярэдадні святкавання Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікамі музея для вучняў старэйшых класаў школ горада і раёна падрыхтаваны ўрок мужнасці "У баях за Айчыну", які расказвае аб дзейнасці савецкіх дыверсійна-разведвальных груп і спецгруп НКУС у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэты музейны праект распрацаваны дзякуючы інфармацыйнай падтрымцы з прадстаўленнем гістарычных матэрыялаў Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Выязное мерапрыемства ва ўстанове адукацыі праводзіцца супрацоўнікамі музея па папярэдняй заяўцы.
Штогод 21 лютага адзначаецца Сусветны дзень экскурсавода. Свята, якое, нараўне з Міжнародным днём музеяў, з'яўляецца нашым прафесійным. Усіх аматараў гісторыі рэгіёна і гасцей горада запрашаем на незвычайны, загадкавы і ў нечым нават містычны экскурсійны квартал "Містэрыя кармеліцкага манастыра".
Абяцаем, будзе цікава!
16 лютага 2026 года ў выставачнай зале па вул. Маскоўскай, 2 пачынае працу выстава «Віцебская акварэль», прысвечаная творчасці віцебскіх мастакоў-акварэлістаў. Экспазіцыя знаёміць з работамі 15 майстроў, якія ўваходзяць у грамадскае аб'яднанне "Віцебская акварэль", плённая дзейнасць якога ўнесла значны ўклад у развіццё айчыннай акварэлі.
17 лютага ў 16.00 адбудзецца адкрыццё гэтага выставачнага праекта. Запрашаем усіх прыхільнікаў выяўленчага мастацтва падзяліць з намі радасць гэтай падзеі.
З 13 лютага 2026 года ў нашым музеі пачынае работу новая дыска-выстава "Эта песня, дружище, твоя и моя". Яна нагадае наведвальнікам пра часы юнацтва, а хтосьці на гэтай выставе ўпершыню пачуе гучанне вінілавай пласцінкі і даведаецца пра значэнне слова "бабіннік".
Халакост - гэта слова з васьмі літар болю і пакут, здзекаў і гвалту нацыстаў над яўрэйскім народам падчас Другой Сусветнай вайны. Дзень памяці ахвяр Халакосту заснаваны з мэтай, каб людзі ніколі не забыліся на злачынствы фашыстаў, і каб памяць нявінна забітых была захавана. Дата памятнага дня выбрана не выпадкова. 27 студзеня 1945 года быў вызвалены найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым, у якім загінулі, паводле розных ацэнак, ад 1,5 да 4 мільёнаў чалавек.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту з'яўляецца не толькі сведчаннем павагі да тых, хто выжыў, але і данінай памяці ахвярам Халакосту.
























