Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Да 85-годдзя раёнаУ верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР" былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці.
Да юбілейнай даты супрацоўнікамі нашага музея падрыхтавана гісторыка-пазнавальнае мерапрыемства "Глыбоцкі раён: падзеі і людзі", якое дазваляе ўспомніць асноўныя вехі развіцця Глыбоцкага раёна. Мерапрыемства плануецца праводзіць для ўсіх узроставых катэгорый насельніцтва, у тым ліку ў працоўных калектывах устаноў і арганізацый нашага раёна. Мерапрыемства праводзіцца па папярэдняй дамоўленасці. Кантактны тэлефон: 3 61 79.

Дыялогавая пляцоўкаКожны год 9 снежня адзначаецца дзень прыняцця Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго - важнейшага міжнароднага дакумента, прынятага пры стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і які непасрэдна папярэднічаў прыняццю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі A/RES/69/323 ад 29 верасня 2015 года гэты дзень стаў таксама Міжнародным днём памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.
Падчас Другой сусветнай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі - амаль 3 млн. чалавек. Асобнай трагічнай старонкай той страшнай вайны стала татальнае знішчэнне беларускага народа. Беларусь у гады вайны на сваёй тэрыторыі перажыла фактычна два генацыды: халакост беларускіх яўрэяў і генацыд беларусаў як прадстаўнікоў усходніх славян.
У музеі пройдзе чарговае мерапрыемства, накіраванае на ўсталяванне і захаванне гістарычнай справядлівасці шматнацыянальнага беларускага народа, які стаў ахвярай зверскіх фашысцкіх злачынстваў.

Выстава "Дыназаўры"Захапляльнае падарожжа ў свет дагістарычных рэптылій чакае жыхароў і гасцей нашага горада ў бліжэйшы час. З 23 мая па 30 чэрвеня 2024 года ў выставачнай зале нашага музея будзе працаваць унікальная выстава "Дыназаўры". На ёй вас чакаюць сустрэчы з Тырэксам, Спіназаўрам, Пцерадактэлем і іншымі грандыёзнымі стварэннямі Юрскага перыяду. Выстава цалкам інтэрактыўная - вы зможаце прыняць удзел у зборцы пазлаў і канструктараў, ажыўляючы гісторыю сваімі рукамі! Акуніцеся ў свет палеанталогіі і адкрыйце для сябе дзіўныя факты аб жыцці дыназаўраў, у той час як вашы дзеці будуць у захапленні ад інтэрактыўных забаў і прыгод.

Цэны на ўваходныя білеты:
• Дарослы - 6.00 руб.
• Дзіцячы - 5.00 руб.
• Групавы (дзеці) - 3.00 руб.

Экскурсія праводзіцца для ўсіх наведвальнікаў бясплатна. Час знаходжання на выставе не абмежаваны.

Фрагмент выставыНаведвальнікі выставыФрагмент выставыНаведвальнікі выставы Фрагмент выставыНаведвальнікі выставы Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

12 лютага 2024 года ў 16.00 у выставачнай зале нашага музея адбудзецца прэзентацыя выставы-рэквіема "Рэха Афганскай вайны", прымеркаванай да 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана. Падчас прэзентацыі выставы сваімі ўспамінамі аб вайне падзеляцца воіны-інтэрнацыяналісты. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у музейным мерапрыемстве.

Рэха Афганскай вайны

Тонкахвосты полазМадагаскарскі прусакБелы тэхаскі полаз

Кракадзілавы кайманНа вуліцы снег і золь, а ў нашым музеі сапраўдныя тропікі. З надыходам зімовых халадоў яркія фарбы ў прыродзе блякнуць, губляюць былую прыгажосць і прывабнасць. А ў нашым музеі лета па-ранейшаму працягваецца! На ўсе навагоднія святы, і нават больш, у наш горад прыехала яркая, незвычайная, займальная выстава экзатычных істот "Жывыя тропікі". На ёй можна ўбачыць рэдкіх трапічных прыгажунь - змей, чарапах, невялікага кракадзіла, гіганцкіх смаўжоў і вялізных прусакоў. Усе яны чакаюць сустрэчы менавіта з вамі! Прыходзьце! Сумна не будзе!

Выстаўка працуе з 27 снежня 2023 года па 28 студзеня 2024 года.
Кошт уваходнага квітка – 6 руб., для групы ад 10-і чалавек – 5 руб.

ЭўблефарСярэднеазіяцкая чарапахаУдаў звычайны

Запрашаем!Мерапрыемства, прымеркаванае да 105-годдзя ўтварэння ССРБ. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай дзяржаўнасці!

Запрашаем!Сям'я - галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Сям'я выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, узнаўлення чалавечага капіталу, захавання і перадачы традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцей. Невыпадкова ў нашай краіне з 14 па 21 кастрычніка праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Дзве важныя даты (Дзень маці і Дзень бацькі) маштабна святкуюцца жыхарамі Беларусі. Першая супадае са святам Пакроваў Прасвятой Багародзіцы і святкуецца 14 кастрычніка, а другая - Дзень бацькі - адзначаецца 21 кастрычніка.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня бацькоўскай любові, пройдуць па ўсёй краіне. Супрацоўнікі нашай установы не засталіся ўбаку і запрашаюць гэтымі днямі наведаць не толькі музей, але і прыняць удзел у акцыі на тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу ў вёсцы Мосар.

14 кастрычніка спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння нашага земляка - жывапісца, графіка, скульптара, пісьменніка, фалькларыста, этнографа і археолага Язэпа Драздовіча.
Запрашаем на выставуСамабытны і ўнікальны прадстаўнік нацыянальнай культуры і мастацтва, Язэп Драздовіч яшчэ пры жыцці набыў славу "беларускага Леанарда да Вінчы" дзякуючы разнастайнасці свайго творчага дыяпазону. Драздовіч, як і вялікі італьянец, нашмат апярэджваў час у сваіх даследаваннях. Ягоныя "маляванкі" даўно сталі класікай жанру, ягоныя фантазіі, якія сталі рэальнасцю, уражваюць сваёй шматграннасцю. Нарадзіўся ён у засценку Пунькі, а з фарбамі і пэндзлямі прайшоў дарогамі па ўсёй Беларусі і не толькі. Язэп Нарцызавіч шмат падарожнічаў як па гарадах і вёсках роднай зямлі, так і ў сваіх дзіўных снах па іншых планетах, адлюстроўваў іх жыхароў і расказваў пра іх у сваіх дзённіках. З яго карцін нібы спісаны шматлікія сучасныя фантастычныя фільмы. Ён так і не быў да канца прыняты сучаснікамі. Ацанілі яго зусім нядаўна.
Мы, спадчыннікі выдатнага земляка, годна захоўваем памяць аб гэтым чалавеку.
Адна з вуліц горада названа ў яго гонар, імя земляка носіць дзіцячая мастацкая школа Глыбокага, бюст мастака ўстаноўлены на алеі знакамітых землякоў. Зберажэннем традыцый і стварэннем сучасных "маляваных дываноў", занесеных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, займаецца народны майстар Святлана Скавырка. Вялікай папулярнасцю карыстаецца створаны супрацоўнікамі нашага музея велапрабег "Дарогамі дзядзькі Язэпа", які дазваляе здзейсніць вандраванне па тых дарогах, па якіх падарожнічаў "вечны вандроўнік".
У 2023 годзе выкладчыкі дзіцячай мастацкай школы падарылі гораду мурал. Гэты арт-аб'ект быў створаны па кнізе "Нябесныя бегі", аўтарам якой з'яўляецца наш знакаміты зямляк. Прачытаць кнігу "Нябесныя бегі", а таксама пазнаёміцца з іншымі творамі літаратурнай спадчыны нашага земляка вы можаце тут.

З 10 кастрычніка і па 5 лістапада 2023 года ў нашым музеі працуе выстава "Вяртанне вечнага вандроўніка", прысвечаная жыццю і творчасці гэтага дзіўнага чалавека. Наведвальнікі змогуць больш даведацца пра жыццёвы шлях беларускага мастака і пабачыць яго арыгінальныя жывапісныя работы.

Запрашаем на велапрабег17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Свята прымеркаванае да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, у выніку якога ажыццявілася ўз'яднанне заходніх і ўсходніх земляў БССР. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР тэрыторыя рэспублікі склала 225,7 тыс. кв. км, а насельніцтва вырасла да 10 млн. чалавек. І галоўнае, адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Пра тое, як развіваліся падзеі 17 верасня 1939 года на тэрыторыі нашага раёна, можна падрабязна даведацца тут.
Адным з першых буйных населеных пунктаў, занятых часткамі Чырвонай арміі восенню 1939 года, які стаў пасля раённым цэнтрам, было мястэчка Пліса. Менавіта гэты населены пункт Глыбоччыны і быў выбраны ўдзельнікамі велапрабегу ў якасці канчатковага этапу маршруту. Гэта той адрэзак шляху, па якім у другой палове дня 17 верасня 1939 года рухаліся чырвонаармейцы 5-й стралковай дывізіі і 25-танкавай брыгады ў напрамку яшчэ аднаго буйнога населенага пункта Заходняй Беларусі - мястэчка Глыбокае. Згодна з аператыўнай зводкай Генштаба РСЧА, ужо да вечара 17 верасня часткі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ўвайшлі ў Глыбокае.
16 верасня 2023 года ўдзельнікам велапрабегу трэба будзе пераадолець адлегласць каля 50 кіламетраў, азнаёміўшыся на маршруце з гістарычнымі аб'ектамі, якія расказваюць аб гераічным мінулым нашага народа. Усіх жадаючых мы запрашаем прыняць удзел у гэтым патрыятычным мерапрыемстве і чакаем вас у 9.00 на плошчы "17 Верасня"

P.S. Устаноўлены час правядзення велапрабегу можа падкарэкціраваць толькі надвор'е - у выпадку неспрыяльных умоў дзень правядзення мерапрыемства можа быць зменены арганізатарамі. Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце або на старонках сацсетак.

КвестУ дні вішнёвага фестывалю мы запрашаем жыхароў і гасцей нашага горада праверыць сябе ў веданні гістарычнай мінуўшчыны «вішнёвай сталіцы». Усё, што для гэтага неабходна - гэта сабраць каманду з 3-5 чалавек і зарэгістравацца, патэлефанаваўшы па тэлефоне +375 29 813 23 73. Больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў інтэрактыўным гарадскім арыентаванні «Загадкі вішнёвых пялёсткаў» вы можаце даведацца тут. Старт вішнёвага квэста адбудзецца ад сцен нашага музея 21 ліпеня 2023 года роўна ў 17.30. Не выпусціце свой шанец прыняць удзел у гэтым займальна-пазнавальным мерапрыемстве, праверыць свае сілы і веды, і, калі пашчасціць - выйграць галоўны прыз!!!

МафіяІ калі поспех у гэты вечар не ўсміхнецца - не адчайвайцеся. Мы чакаем вас на наступны дзень у рэзідэнцыі вішнёвай каралевы. Роўна апоўдні тут пройдзе камандная псіхалагічная ролевая гульня "Вішнёвая мафія". У аснове гульні закладзены правілы класічнай версіі "Мафіі", якая прадугледжвае жорсткую барацьбу "не на жыццё, а на смерць" паміж "мірнымі жыхарамі" вішнёвага горада і нейкім мафіёзны кланам. У гэтай гульні вам спатрэбяцца навыкі акцёра, уменне лагічна думаць і, вядома ж, інтуіцыя. Дадзеная гульня не мяркуе папярэдняга стварэння каманд. Паўдзельнічаць у ёй зможа кожны жадаючы ва ўзросце ад 16 гадоў (прычым, пажадана загадзя зарэгістравацца). Больш падрабязна аб умовах удзелу ў гульні можна прачытаць тут. Удачы!!!