Сусветны дзень пошты

Сусветны дзень пошты штогод адзначаецца 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874...

Віншуем!!!

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята...

Форум маладых спецыялістаў

Маладое пакаленне беларусаў - будучыня нашай краіны, і яму трэба надаваць пільную ўвагу. 7 кастрычніка ў актавай зале...

Сустрэчы сяброў працягваюцца

У чарговы раз сучасныя інтэрнэт тэхналогіі дазволілі арганізаваць і правесці сустрэчу трох музеяў - Дзмітрыеўскага...

"Яно маё - Глыбокае"

Для кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года...

"Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў"

Ёсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня...

"Сімвал Адзінства 2026"

10 верасня ў раёне адбылося маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Наш горад сустракаў...

Наведаўшы наш музей, вы зможаце пазнаёміцца з багатай і цікавай гісторыяй Глыбоцкага краю: даведацца аб ролі мястэчка Глыбокае ў гісторыі нашай краіны, пачуць аповед пра Язэпа Корсака, дзякуючы якому наш горад мае унікальныя архітэктурныя помнікі і ганарыцца імі. Затым вы адправіцеся ў Глыбокае 19 стагоддзя, дзе можна прагуляцца па базарнай плошчы і прыцаніцца да тавараў на кірмашы, наведаеце манастыр манахаў кармелітаў босых, даведаецеся пра цікавы і, разам з тым, трагічны лёс мястэчка Беразвечча.

Славутыя землякі. Фрагмент экспазіцыі.Глыбоцкі край шматканфесіянальны, з багатымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі. Наведаўшы наш музей, вы даведаецеся пра веру нашых продкаў, ўбачыце прадметы культу розных рэлігійных напрамкаў і пачуеце расказ пра трагічны лёс яўрэяў мястэчка.
Напэўна, вы будзеце прыемна здзіўлены, калі даведаецеся, як шмат знакамітых людзей ўзгадавала зямля глыбоцкая.

Вас зацікавіла? Тады прыходзьце да нас, і вы зможаце даведацца значна больш пра лёс гэтых людзей.

Вясковая клець. Фрагмент экспазіцыі.А ці ведаеце вы, што такое клець? Калі не - запрашаем да нас у госці, і вы зможаце зазірнуць у сапраўдную клець, дзе вас, напэўна, зацікавяць рэчы, якімі карысталіся нашы продкі больш за сто гадоў таму назад. Толькі ў нашым музеі ў вас з'явіцца ўнікальная магчымасць здзейсніць падарожжа па панскай сядзібе пачатку мінулага стагоддзя. Пагартайце старонкі старадаўніх часопісаў і газет, паглядзіце старыя дакументы і фотаздымкі, што распавядуць вам аб эканамічным жыцці нашага краю ў канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Зазірніце ў яўрэйскую лаўку, павітайцеся з гаспадаром, пазнаёмцеся з выстаўленым на продаж таварам і, калі не купіце што-небудзь, то хаця б зрабіце фота на памяць.

Пакой заможнага глыбачаніна. Фрагмент экспазіцыі.Наведвальнікі нашага музея маюць магчымасць зазірнуць у госці да багатага глыбачаніна і ўбачыць проста ўнікальныя прадметы інтэр'еру пачатку 20 стагоддзя, якіх вы не знойдзеце ні ў адным музеі, акрамя нашага. Мелодыя старога патэфона надасць асаблівую атмасферу гэтаму падарожжу.

Сялянская хата. Фрагмент экспазіцыі.Пасля агляду багацця і раскошы можна зазірнуць і ў простую сялянскую хату. Убачыць звычайны "бабін кут" і пасядзець за сялянскім сталом у "чырвоным куце", зазірнуць у куфар з пасагам маладой дзяўчыны і ацаніць цяжкую працу гаспадыні гэтага дома. Тут вы зможаце даведацца, чаму ў хаце не прыбралі павуцінку і ці кусаецца "сабачка", хто лыка не вяжа і чаму. Адным словам, тут вы адчуеце сябе сапраўдным гаспадаром.
Ва ўсе часы Глыбокае славілася сваімі майстрамі-кавалямі. У нашым музеі вы пабываеце ў старой кузні, патрымаеце ў руках молат, паспрабуеце раздуць горан. У нашым горадзе слаўныя традыцыі старадаўняга рамяства знайшлі працяг і ў нашы дні. У музеі вы ўбачыце лепшыя вырабы сучасных кавалёў, сапраўдных майстроў мастацкай коўкі металу. А паглядзець ёсць на што, так як глыбоцкія кавалі вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Прыходзьце - не пашкадуеце !!!

 

Мы запрашаем вас здзейсніць віртуальнае падарожжа па залах нашага музея: