Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы гісторыі перадаюцца ў музей. За апошнія гады такім чынам у нашым музеі з'явіліся ўнікальныя фотаздымкі і дакументы, прадметы этнаграфіі і побыту, старадаўнія паштоўкі і многае іншае. Якім жа было здзіўленне супрацоўнікаў музея, калі на днях нам былі перададзеныя арыгіналы тых фотаздымкаў, копіі якіх ужо шмат гадоў захоўваюцца ў музейных фондах. Бо кожны музейшчык ведае, што значыць для гісторыі наяўнасць арыгінальнага гістарычнага прадмета, а не яго, няхай і вельмі добрай, копіі. Старадаўнія фатаграфіі захавалі ўнікальныя архітэктурныя аб'екты нашага горада, твары людзей, значныя грамадска-культурныя падзеі. Прапануем і вам пазнаёміцца з гэтымі экспанатамі.
Мы выказваем словы шчырай падзякі ўсім тым, хто дапамог музею набыць гэтыя фатаграфіі.

Беразвечча. Фота 1936 года.Алтар храма ў Беразвеччы. Фота 1938 года.Партрэтны фотаздымак. Пачатак ХХ стагоддзя.Групавы фотаздымак слухачоў гарбарных курсаў у Глыбокім. Фота 1938 года.Беразвечча. Фота 1930-х гг.Від Глыбокага з вежы праваслаўнага храма. Фота 1930-х гг.Глыбокае. Від на храмы. Фота 1950-60-х гг.