Без срока даўніны
Да 75-годдзя Перамогі ў Расіі распрацаваны і пачаў рэалізоўвацца праект "Без тэрміна даўнасці", прысвечаны збору матэрыялаў аб злачынствах на акупіраваных тэрыторыях. Шматтомнае выданне расійскіх гісторыкаў расказвае пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраваных землях і змяшчае шматлікія архіўныя дакументы.
Расійскія калегі з Фонду гістарычнай памяці і асацыяцыі гісторыкаў Саюзнай дзяржавы звярнуліся да Нацыянальнага архіва Беларусі з прапановай зрабіць такую навукова-даследчую работу па кожнай з беларускіх абласцей. Была праведзена каласальная работа, да збору дакументаў далучыліся Нацыянальны, абласныя і рэгіянальныя архівы. Цяжка пераацаніць значнасць гэтага шматтомнага праекту. Перш за ўсё гэта напамін сучаснікам, асабліва моладзі, аб бедах і пакутах, якія прыносіць вайна, аб важнасці захавання і падтрымання ў грамадстве міру і згоды. Унікальныя архіўныя дакументы, большасць з якіх прадстаўлены ўпершыню, — гэта выдатны дапаможнік для вучоных, гісторыкаў, архівістаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў навучальных устаноў.
У зборнік дакументаў «Без тэрміна даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Віцебская вобласць», які быў выдадзены ў 2020 годзе, уключаны і некаторыя дакументы, якія тычацца палітыкі генацыду ў адносінах да грамадзянскага насельніцтва цяперашняга Глыбоцкага раёна.




















