Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

У архіве нашага музея захоўваюцца копіі дакументаў, перададзеныя Цэнтральным дзяржаўным архівам Кастрычніцкай рэвалюцыі СССР (ЦДАКР СССР). Сёння гэтыя дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ДА РФ). Яны змяшчаюць унікальную гістарычную інфармацыю, звязаную з перыядам акупацыі тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі, расказваюць аб генацыдзе беларускага народа.

Раённая Надзвычайная дзяржаўная камісія ля магілы савецкіх ваеннапалонных у Барку (1945 г)Яшчэ ў лістападзе 1942 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Надзвычайная дзяржаўная камісія па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненай імі шкоды грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам. Указам прадугледжвалася, што ў яе задачу ўваходзіць «поўны ўлік злачынстваў нацыстаў і прычыненай імі шкоды савецкім грамадзянам і сацыялістычнай дзяржаве, устанаўленне асоб нямецка-фашысцкіх злачынцаў з мэтай аддання іх суду і суроваму пакаранню; аб'яднанне і ўзгадненне ўжо праведзенай савецкімі дзяржаўнымі органамі працы ў гэтай галіне». Камісіяй было сабрана больш за 250 тысяч пасведчанняў аб злачынствах акупантаў, складзена 56 тысяч актаў аб учыненых імі злачынствах на тэрыторыі СССР. Па дадзеных гэтых дакументаў, толькі на тэрыторыі Савецкага Саюза захопнікі забілі і закатавалі падчас акупацыі мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных. Акты і паведамленні ЧДК сталі адным з найважнейшых доказаў абвінавачання на Нюрнбергскім працэсе супраць нацысцкіх злачынцаў.

Фотаздымак з матэрыялаў расследавання раённай Надзвычайнай  дзяржаўнай камісіі (1945 г)Згодна з раённымі актамі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых на тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінула ад рук нацысцкіх злачынцаў 11 809 мірных грамадзян і вывезена на катаржныя работы ў Германію 2 216 чалавек. Падрабязную інфармацыю можна чытать тут.

У Беразвецкім канцэнтрацыйным лагеры за гады акупацыі было знішчана 27 000 савецкіх ваеннапалонных (ЦДАКР СССР Ф. Р-7021 оп. 92 д. 212а л.57-59)