«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

"Канстытуцыя. Гісторыя. Сучаснасць"

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі музея правялі інфармацыйны дыялог “Канстытуцыя....

Падведзены вынікі працы за 2025 год

У гарадскім доме культуры прайшла выніковая нарада работнікаў сектара культуры, дзе прысутнічалі спецыялісты з усіх...

"Прыгожае ў прыгожым"

У Міжнародны жаночы дзень наш музей стаў удзельнікам рэспубліканскай акцыі "Прыгожае ў прыгожым", якая прадставіла...

Урок мужнасці правялі супрацоўнікі музея

З матэрыяламі выставы “У баях за Айчыну”, прысвечанай дзейнасці спецыяльных фарміраванняў НКУС на акупіраванай...

Дню абаронцаў Айчыны прысвячаецца...

23 лютага 2026 года ў гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны і...

"Містэрыя кармеліцкага манастыра"

Знаёмства з Саборам Нараджэння Прасвятой Багародзіцы для ўсіх жадаючых арганізавалі супрацоўнікі музея ў Сусветны...

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўсю сілу і моц нямецкай арміі жыхары Глыбоччыны адчулі на сабе. На акупаванай тэрыторыі ўстанаўліваўся так званы "новы парадак". Гэта загадзя распрацаваны, мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага ладу і яго духоўных каштоўнасцей, разрабаванне прыродных каштоўнасцей і прыродных рэсурсаў. Асноўным сродкам падтрымання "новага парадку" былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады), СД (служба бяспекі), гестапа (палітычная паліцыя).
Галоўным напрамкам ажыццяўлення плана "Ост" (вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыю насельніцтва і знішчэння народаў Усходняй Еўропы) з'яўлялася палітыка генацыду - планамернае знішчэнне цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў. Для рэалізацыі гэтага плана выкарыстоўвалася цэлая сістэма мер: аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі і інш.
І нават ва ўмовах вельмі жорсткага кантролю шматлікіх акупацыйных службаў, жыхары акупаваных тэрыторый працягвалі весці барацьбу з захопнікамі. Прыкладамі гэтай барацьбы стала мужнасць і адвага асобных патрыётаў, чые імёны доўгі час не былі вядомы. Сёння мы пачынаем публікацыю матэрыялаў аб такіх людзях.

Партызанскі сувязны – Жэня Канапелька.

Да пачатку вайны вялікая сям’я Канапелька з вёскі Гулідава мела добры надзел зямлі, на якім і працавалі ўсім сямействам. Калі ў вёску прыйшлі немцы, многія яе жыхары засталіся працаваць на сваёй гаспадарцы. У суседняй вёсцы Канстанцінава размясціўся нямецкі гарнізон.
Жэня КанапелькаЗянон Курылёнак у гады акупацыі працаваў майстрам на чыгунцы «Канстанцінава – Круляўшчызна». Ён добра памятаў, як да немцаў у гарнізон прыйшла працаваць Жэня. Яна была вельмі прыгожай, апраналася як немка, на чорных работах не працавала. Рабочыя чыгункі не зразумелі яе учынак. Многія проста асуджалі яе за такія паводзіны. Вясковыя жыхары таксама з пагардай адносіліся да маладой дзяўчыны, якая па добрай волі накіравалася на працу ў нямецкі гарнізон. На той час ёй споўнілася дваццаць год.
У пастаўскіх лясах, амаль з першых месяцаў вайны, пачаў дзейнічаць партызанскі атрад імя Суворава. Камандаванню атрада было вельмі важна мець аператыўныя звесткі з нямецкага гарнізона, які базіраваўся ў Канстанцінаве. Мясцовыя жыхары падказалі камандзіру атрада Анатолю Сударыкаву, што ў Гулідаве ёсць дзяўчына, якая справіцца з гэтай задачай. Сустрэўшыся з Жэняй, ён прапанаваў дзяўчыне стаць партызанскай сувязной, на што яна адразу дала згоду.
Былы партызан, жыхар вёскі Залаўкі Мікалай Ліля, расказаў, што Жэня здабывала і прыносіла ў атрад звесткі пра ворага, дастаўляла глыбоцкім падпольшчыкам міны, якія перадавалі партызаны.
Былы палітрук атрада «Грозны» брыгады імя Варашылава, жыхар вёскі Ляхаўшчына, Мікалай Татун успамінаў, што гэта была вельмі смелая і гордая дзяўчына, якая прыносіла ў атрад важныя звесткі. Каб дабыць гэтыя звесткі, Жэня і пайшла працаваць да немцаў. Тое, што Яўгенія Канапелька была партызанскай сувязной атрада імя Суворава брыгады імя Варашылава, пацвярджае і пасведчанне, падпісанае камандаваннем атрада.
Пасведчанне сувязной партызанскага атрада - Жэні КанапелькаЯшчэ адным дакументам, які пацвярджае факт супрацоўніцтва сям'і Канапелька з партызанамі, з’яўляецца даведка за подпісам намесніка камандзіра брыгады імя Варашылава. Вось яе змест: «Згодна загада начальніка ваенна-аператыўнага аддзела цэнтра Вілейскай вобласці палкоўніка Маркава, жыхар хутара Гулідава, таварыш Канапелька, вызваляецца ад гаспадарчых паставак для партызанскіх атрадаў. Асобы, якія парушаць загад, будуць прыцягнуты да адказнасці».
У 1970 годзе ў выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга Iвана Фролавіча Клімава і Мікіты Ермалаевіча Гракава «Партызаны Вілейшчыны», якая расказвае пра самаадданую барацьбу партызан і падпольшчыкаў Вілейскай вобласці супраць гітлераўскіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У кнізе ёсць радкі, прысвечаныя Жэні Канапелька: «Замучана ў казематах глыбоцкай турмы партызанская сувязная Яўгенія Канапелька з вёскі Гулідава Дунілавічскага раёна. Дзяўчына перадала народным мсціўцам нямала каштоўных звестак і памерла як гераіня».
Жыццё Яўгеніі Канапелька абарвалася летам 1942 года. На досвітку вярнулася яна з партызанскага атрада, пераапранула мокрую сукенку і прылягла адпачыць. Каля 11 гадзін раніцы ў хату ўварваліся паліцаі. Адна з сясцёр, якая была дома, паспела схавацца. Жэню ўкінулі ў машыну і павезлі ў камендатуру Глыбокага.
Член глыбоцкай падпольнай групы Сабалеўскі, які ведаў Жэню асабіста, потым расказаў, як закатавалі партызанскую сувязную з Гулідава. Калі родзічы паспрабавалі забраць цела Жэні, адвезці і пахаваць у Гулідава, немцы ім на дазволілі зрабіць гэта. Яны прымусілі разам з трупамі іншых зняволеных адвезці нябожчыцу ў Барок. Там і знайшла свой апошні прытулак дваццацігадовая Яўгенія Канапелька, партызанская сувязная атрада імя Суворава.