Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Фота 1979-80 гг.Фота 2020 года

Гэты ўнікальны фотаздымак, на якім зафіксаваны момант заканчэння будаўніцтва вядомага ўсім глыбачанам аб’екта – Дома Саветаў. Так называюць жыхары нашага горада будынак раённага выканаўчага камітэта, узведзены у самым пачатку 1980-га года. І што цікава, гэта назва з’яўлялася афіцыйнай на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Фотаздымак, аўтарства якога сёння вызначыць не проста, пакінуў нам выяву таго чалавека, які не гледзячы на мароз і завею, кладзе цагляную кладку на даху сяміпавярховага будынка. Узнікае лагічнае пытанне: а чаму нельга было выканаць гэту работу у цёплую пару года? Няўжо на будаўніцтва такога аб’екта былі даведзены вельмі кароткія тэрміны?
Адказ на пастаўленыя пытанні можна знайсці на старонках раённай газеты, якая выходзіла 40 год таму назад. 1 лістапада 1979 года газета “Шлях Перамогі” (на той час наша раённая газета мела такую назву) надрукавала крытычны артыкул “Чаму сорван увод”. Матэрыял быў падрыхтаваны па матэрыялах праверкі ходу будаўніцтва і забеспячэння ўводу ў эксплуатацыю Дома Саветаў, якую правёў раённы камітэт народнага кантролю. Будаўніцтва аб’екта вяла ПМК-41 “Полацксельбуд”, якая павінна была, згодна дзяржаўнага задання, увесці аб’ект ў эксплуатацыю ў трэццім квартале бягучага года. Аднак па стане на 15 кастрычніка 1979 года з плана будаўнічых работ у аб’ёме 434 тыс. рублёў было асвоена толькі 302,5 тыс. рублёў. Не своечасовая здача ў эксплуатацыю Дома Саветаў тлумачылася тым, што ў ПМК-41 былі дапушчаны значныя страты рабочага часу. Будаўнічыя работы ажыццяўляліся на нізкім узроўні, з перабоямі завозіліся будаўнічыя матэрыялы. На працягу трох летніх месяцаў будаўніцтва ўвогуле было спынена, а рабочыя і тэхніка перакінуты на іншыя аб’екты. За зрыў тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю Дома Саветаў начальнік ПМК-41 П.Р.Фенчанка, а таксама прарабы В.С. Жынгель і П.В.Жалудкевіч атрымалі вымовы. Члены раённага камітэта народнага кантролю патрабавалі больш суровага пакарання для вінаватых, і толькі абяцанне будаўнікоў у бліжэйшы тэрмін скончыць работы дазволілі ім застацца на сваіх пасадах. І абяцанне было выканана.
У пачатку лютага 1980-га года газета “Шлях Перамогі” змясціла інтэрв’ю карэспандэнта газеты са старшынёй выканкама гарсавета В.А. Карэпавай. У ходзе размовы Валянціна Аляксееўна сказала: “Засяляецца сяміпавярховы прыгажун – Дом Саветаў”. І сапраўды, матэрыял інтэрв’ю ілюстраваны фотаздымкам У. Барылы, пад якім змешчаны наступны тэкст: “Многа пабудоў у апошні час у горадзе ўзведзены будаўнікамі лепшай у ПМК-41 і раёне брыгады Уладзіміра Філіпавіча Шышко… Вось і гэты прыгажун – Дом Саветаў, што на нашым здымку, узведзены брыгадай Шышко. А на чарзе – новыя будоўлі”.
Вось так, паскоранымі тэмпамі і з дапамогай лепшай у раёне брыгады, зімой 1979-80 года было завешана ў Глыбокім будаўніцтва Дома Саветаў.