Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

"Блудны д'ябал"Кніга савецкага пісьменніка Лявонція Ракоўскага, якая была выдадзена ў 1931 годзе ў Ленінградзе друкарняй імя І. Фёдарава. Выданне багата ўпрыгожана гравюрамі беларуска-яўрэйскага графіка і мастака Саламона Юдовіна. На трэцяй старонцы маецца дароўны надпіс аўтара: “Моим дорогим глубокским землякам. Леонтий Раковский”. Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі нарадзіўся 28 снежня 1895 года ў мястэчку Глыбокае ў сям’і валаснога пісара. Падчас грамадзянскай вайны служыў у Чырвонай Арміі, пасля чаго, пераехаўшы ў Петраград, актыўна заняўся журналісцкай і літаратурнай дзейнасцю. Яго першыя творы, у тым ліку і аповесць “Блудны д’ябал”, былі прысвечаны паўсядзённаму жыццю беларускага мястэчка. Пазней атрымаў шырокую вядомасць, як аўтар гістарычных раманаў.