Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

МухалоўкаСтарадаўні прадмет побыту, адмысловае прыстасаванне для барацьбы з мухамі. Уяўляе сабой пасудзіну шарападобнай формы з вузкім кароткім рыльцам, дно якой мае лейкападобную адтуліну. Ножкі мухалоўкі забяспечвалі зазор паміж адтулінай і паверхняй стала, на якім стаяла пасудзіна. У паглыбленне вакол згаданай адтуліны заліваўся квас, сіроп, сываратка малака ці іншая прывабная для мух вадкасць, пасля чаго рыльца закрывалі коркам. Маглі выкарыстоўваць таксама і мыльны раствор, але, у такім выпадку, пад адтулінай мухалоўкі патрэбна было паставіць асобную пасудзіну з прынадай (напрыклад, кіслае малако з кавалкамі хлеба), падымаючыся ад якой муха трапляла ў пастку. Патрапіўшы ў мухалоўку праз адтуліну знізу і не маючы магчымасці выбрацца вонкі, насякомыя аказваліся ў вадкасці і гінулі. Верхняя адтуліна дапамагала зручна ачысціць гэта цікавае прыстасаванне. Лічыцца, што падобныя шкляныя мухалоўкі з’явіліся ў канцы ХІХ стагоддзя і ўжо ў хуткасці атрымалі шырокае распаўсюджанне. Працягвалі выкарыстоўвацца яны пэўны час і ў другой палове ХХ стагоддзя.