Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Прас спіртавыНапярэдадні святкавання 10-ці гадовага юбілею, нашаму музею быў паднесены незвычайны падарунак - спіртавы прас. Падарыў незвычайны прадмет даўні сябар музея, жыхар Санкт-Пецярбурга Блышко Павел Фёдаравіч. Знаходзячыся на адным з рынкаў Кракава, ён запрыкмеціў гэты ўнікальны прадмет і купіў яго ў падарунак "юбіляру".

Напачатку ХХ стагоддзя спіртавыя прасы лічыліся аднымі з самых практычных прыбораў для прасавання тканін. Развіццё іх вытворчасці ішло вельмі хутка. Выцясняючы звыклыя вугальныя прасы, яны станавіліся незаменным прадметам хатняга ўжытку. Ні дыму, ні куравы, ні паху - прастата канструкцыі, вытанчанасць і бяспека. 

Прас спіртавыНапрыклад, спіртавы прас маркі "Слава" - нікеляваны, дарожны, вагой 2,5 фунта, каштаваў у свой час 5 рублёў. Праз 10 хвілін пасля запальвання прас гатовы да працы. Расходаваў ён усяго на 1,25 капеек спірту ў гадзіну (кошт на 1905 год). Для запальвання гарэлка дастаецца з праса, ставіцца на спецыяльную падстаўку, у ёмкасць якой заліваўся спірт. Калі ўвесь стрыжань гарэлкі пакрываўся агеньчыкамі - яго ўстаўлялі ў прас, які награваўся. Каб загасіць гарэлку - яе вымалі і задзімалі агонь.