Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Юозас БулькаНарадзіўся 27 снежня 1925 года ў невялічкай  літоўскай вёсачцы Рыпайчай (літ. Ripaičiai) Уценскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе, закончыў у 1939 годзе 6 класаў. Вайна пачалася, калі хлопчыку споўнілася 14 год. Пасля вайны, атрымаўшы школьны атэстат, ён паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум. Моцны атэістычны ўціск ў савецкай Літве перашкодзіў юнаку завершыць вучобу. Дыплом агранома ён не атрымаў: “Выкінулі мяне з тэхнікума за веру”. Але з гэтага часу ў душы засталася незвычайная любоў да роднай прыроды.

У 1951 годзе Юозас Булька прыехаў у Вільнюс, дзе уладкаваўся рабочым на Вільнюскі завод электравымяральнай тэхнікі. Там ён узначаліў пярвічную арганізацыю Таварыства Чырвонага Крыжа, якое існавала далёка не на паперы. Праводзілася шмат мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне работнікаў завода. Булька разгарнуў на прадпрыемстве сапраўдную антыалкагольную барацьбу. У 1972 годзе Ленінградскія дакументалісты знялі кінастужку “Я, ты і здароўе” – пра надзвычай эфектыўную антыалкагольную кампанію ў калектыве завода. Аб дзейнасці Юозаса Булькі пісаў часопіс “Цвярозасць і культура”.   Ю. Булька асабіста здаў 15 літраў крыві, за што ён і быў узнагароджаны медалём “Ганаровы донар СССР”. У сярэдзіне 1980-х гадоў Булька звольніўся з завода і пайшоў працаваць закрыстыянам у касцёл. Толькі цяпер пачала збывацца яго даўняя мара – служыць Богу і людзям. Ён паступае на вучобу і заканчвае духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне Юозас Булька атрымаў, калі яму споўнілася 62 гады. У сан быў пасвячоны 9 кастрычніка 1987 года ў польскім горадзе Влоцлавэк. Такім доўгім быў яго шлях да святарства. 

Спачатку працаваў ў Сібіры і на поўначы Расіі, а ў снежні 1989 года прыехаў на Беларусь. Булька выбірае не вялікі сталічны касцёл, а самую “глыбінку” – вёску Удзела ў Глыбоцкі раёне. Старажытны касцёл у гэтай вёсцы знаходзіўся ў жахлівым стане. Літаральна за год ксёндз з парафіянамі аднавілі святыню. У 1990 годзе ксяндзу перадаюць і мосарскую парафію з касцёлам св. Ганны. Тут таксама трэба было пачынаць з “чыстага аркуша”. З кожным годам тэрыторыя ля мосарскай святыні набывала новыя рысы небывалага хараства і прыгажосці. Імкнучыся наблізіць вяскоўцаў да Пана Бога, ксёндз пастараўся паказаць веліч стварыцеля праз хараство прыроды, створанае рукамі саміх вернікаў. З гэтага часу і пачалася работа па добраўпарадкаванню прыкасцёльнай тэрыторыі, будучага буйнога культурна-дэндралагічнага комплексу. З’яўляліся новыя скульптуры і скульптурныя кампазіцыі, разбіваліся прыгожыя алеі, ствараліся месцы для адпачынку. У 1990 годзе перад касцёлам устаноўлена скульптурная копія знакамітай работы Мікеланджэла “Аплакванне Хрыста”. У 1996 годзе была збудавана копія віленскай Вострай брамы, у якой змясцілася копія славутага цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай. 15 жніўня 2005 года ў Мосары пастаўлены першы ў краіне помнік у гонар папы Яна Паўла ІІ. 

Ксёндз за час сваёй душапастырскай працы ў мосарскай парафіі выхаваў 13 ксяндзоў. Ён вёў будаўніцтва Дунілавіцкага, Шаркаўшчынскага і Варапаеўскага касцёлаў, завяршыў рэстаўрацыю капліцы Друцкіх-Любецкіх у  вёсцы Казлоўшчына. Пры яго непасрэдным удзеле узноўлена гістарычная назва вёскі Парыж, дзе па праекту ксяндза збудавана паменшаная копія Эйфелевай вежы і адчынены музей Яна Паўла ІІ. 7 студзеня 2005 года ксёндз Юозас Булька атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Гэта першы каталіцкі святар Беларусі, які атрымаў такую высокую дзяржаўную узнагароду. За шматлікую падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванню духоўных каштоўнасцей, прапаганду здаровага ладу жыцця пробашч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны ў 2006 годзе. Ад Папы Яна Паўла ІІ – атрымаў ганаровае званне “Канонік Віцебскай дыяцэзіі”. 

На пачатку 2010 года святара не стала. Яго магіла знаходзіцца на прыкасцельнай тэрыторыі, ля ўваходу ў храм  св. Ганны. Таго храму, дзе правёў свае лепшыя гады жыцця ксёндз-пралат Юозас Булька (падрабязней можна чытаць тут).