Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Іофе Сямён СамуілавічСавецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў мяшчанскай сям'і. Па іншых звестак нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Мосар.

Скончыў з залатым медалём Смаленскую класічную гімназію (1916), дзе ўдзельнічаў у працы падпольных рэвалюцыйных кружкоў. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце на медыцынскім факультэце, выбыў 2 кастрычніка 1917 года для паступлення ў войска. Член РСДРП(б) з красавіка 1916 года.

У красавіку-жніўні 1917 года - тэхнічны сакратар Смаленскага гаркама РСДРП(б), затым працаваў у смаленскіх зямляцтвах у Маскве. 26 кастрычніка 1917 года прыбыў у Смаленск ад Маскоўскага абласнога бюро РСДРП(б) з даручэннем усталяваць сувязь з Вяземскім, Віцебскім, Раслаўльскім партыйнымі камітэтамі, аказаць ім дапамога ва ўсталяванні Савецкай улады. У Смаленску ўзначаліў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. У ноч на 31 кастрычніка ўзначаліў узброеную абарону Рады ад нападу казацкіх частак, актыўна ўдзельнічаў ва ўсталяванні Савецкай улады ў Смаленскай губерні. У снежні 1917 - студзені 1918 года рэдагаваў газету "Весткі Смаленскай Рады". Удзельнік грамадзянскай вайны, затым на дзяржаўнай і партыйнай працы. Член ЦВК СССР. Рэпрэсіраваны ў 1938 годзе. Пасмяротна рэабілітаваны.