Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Баляслаў ЛапырНарадзіўся 5 мая 1895 года ў Пецярбургу. Бацька Нікадзім паходзіў з вёскі Рубеж Браслаўскага павету. 

Баляслаў пачатковую адукацыю атрымаў у Браславе. Сярэднюю школу ён скончыў у Коўне (1909), потым атрымаў адукацыю агранома ў Пецярбургу (1916). У 1926 годзе ажаніўся са Стэфаніяй Страшэвіч. Маладая сям’я ў 1926 годзе набыла 11 гектараў зямлі ля Глыбокага. У 1932 годзе нарадзіўся сын Уладзіслаў, потым дочкі Яна, Гэля і Марына. 

Баляслаў Лапыр імкнуўся да абуджэння ў беларускім народзе нацыянальнай годнасці. Ён дамагаўся большых правоў для беларусаў, а таму ўдзельнічаў у дэлегацыі да прэзідэнта Рэчы Паспалітай Ігнація Масціцкага.

Баляслаў Лапыр супрацоўнічаў са многімі перыядычнымі выданнямі, пісаў артыкулы сельскагаспадарчай тэматыкі для часопісаў “Tygodnik Rolniczy”, “Plon” і інш. Удзельнічаў у перадачах на віленскім радыё. Працуючы доўгі час на пасадзе павятовага агранома, ён з’яўляўся прапагандыстам асветы сярод простых людзей. У беларускіх вёсках арганізоўваў і праводзіў агранамічныя курсы. Ёсць меркаванне, што менавіта ім было выведзена некалькі новых гатункаў садовых дрэў. 

Баляслаў Лапыр быў арганізатарам і ўдзельнікам розных фальклорных гурткоў. Ён ўдзельнічаў у тэатральных пастаноўках мясцовай інтэлігенцыя. 

У 1939 годзе, ва ўзросце 44 гады, ён звольніўся з працы і быў адпраўлены на пенсію. Гэта было перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны. У першыя гады вайны Баляслаў Лапыр жыў і працаваў у Глыбокім. У верасні 1943 года сям’я пераязджае ў Германію. Баляслаў працуе над вывядзеннем новых гатункаў збожжа ў маёнтку Granzkevitz. У красавіку 1945 года сям’я Лапыроў вярнулася ў СССР, дзе была арыштавана і апынулася ў лагеры горада Ваўкавыска. Пасля аднаго з допытаў Баляслаў Лапыр не вярнуўся. Лёс яго невядомы. 

Жонка Баляслава Лапыра вярнулася з дзецьмі ў Глыбокае і перапісала іх на сваё дзявочае прозвішча – Страшэвіч. Усёй сям’ёй яны выехалі ў Гданьск на пастаяннае месца жыхарства.