"Рыжская дамова. 100 год з моманту заключэння"
Лекцыя распавядае пра гістарычныя прадпасылкі Рыжскай мірнай дамовы, умовы яе заключэння і вынікі. Лекцыйны матэрыял разглядае перадумовы падпісання Рыжскай дамовы: распад Расійскай імперыі і атрыманне Польшчай незалежнасці, прыход да ўлады ўрада Пілсудскага, падзеі савецка-польскай вайны. Пад час лекцыі, яе наведвальнікі даведаюцца пра вынікі ўвахода тэрыторыі Глыбоччыны ў склад Польскай Рэспублікі, прамысловае і сельскагаспадарчае развіццё рэгіёна ў міжваенны час. Лекцыя суправаджаецца мультымедыйным паказам і дэманстрацыяй музейных прадметаў указанага часу з фондаў музея. Мерапрыемства арыентавана на розную ўзроставую катэгорыю наведвальнікаў.




















