Трагедыя, якая аб'ядноўвае нашы народы

У адпаведнасці з рашэннем ААН, штогод 27 студзеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста -...

Глыбоцкаму раёну – 85 год

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума...

Дню беларускай навукі прысвячаецца...

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна зацверджаны ў 1993 годзе....

Моладзь Глыбоччыны шануе і любіць свой музей

17 студзеня 2025 года ў гарадскім доме культуры адбылася цырымонія ўручэння раённай маладзёжнай прэміі "Прызнанне". Сёлета...

Далучайцеся да акцыі...

Кожную трэцюю сераду студзеня музеі ўсяго свету праводзяць Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Лічыцца, што акцыю...

За што мы любім Новы год?

Мабыць, за тое, што навагодняя пара акружае нас масай станоўчых эмоцый, дорыць адчуванне цуду, аб'ядноўвае сем'і за...

"Музей адкрыты для вас!"

14 студзеня 2025 года пройдзе дабрачынная акцыя "Музей адкрыты для вас!". У гэты дзень музей дае права бясплатнага...

Музейны занятак "Два мястэчкі - адна гісторыя"Музейны занятак "Два мястэчкі - адна гісторыя"Музейна-педагагічны занятак "Два мястэчкі - адна гісторыя" пераносіць наведвальнікаў на пяць стагоддзяў таму, у старажытнае мястэчка Глыбокае. Іх сустракаюць найбольш яскравыя прадстаўнікі глыбоцкай шляхты – Юры Зяновіч і Іосіф Корсак. Яны не толькі расказваюць удзельнікам мерапрыемства пра сябе і сваё жыццё, але і прапануюць пагуляць у розныя гульні, разгадаць складаныя рэбусы і віктарыны. Падзяліўшыся на дзве каманды, наведвальнікі вывучаюць асновы геральдыкі і ствараюць свае ўласныя гербы, разгадваюць значэнне слоў-архаізмаў, купляюць тавары ў яўрэйскай краме, выкарыстоўваючы пры гэтым сапраўдныя грошы той эпохі.

Музейны занятак "Аб чым нам расказаў музей"Музейна-педагагічны занятак "Аб чым нам расказаў музей" накіраваны на фарміраванне базавага прадстаўлення аб музеі ў дзяцей пачатковай школы і дашкольнага ўзросту. Музейны педагог раскажа дзецям аб тым, што азначае само паняцце "музей", дзе і калі з'явіліся першыя музеі. Дзеці даведаюцца, што такое экспазіцыя, у чым розніца паміж музейным прадметам і экспанатам, асвояць асновы музейнай этыкі. Занятак дапаможа развіць у дзіцяці жаданне вывучаць гісторыю роднага краю, сфарміраваць разуменне адносін гістарычных эпох з сучаснасцю.

Музейны занятак "Забавы ў стылі рэтра"Пра жыццё сваіх дзядуль і бабуль даведаюцца вучні пачатковых класаў падчас музейна-педагагічнага занятку "Забавы ў стылі рэтра". З дапамогай музейных прадметаў яны пазнаюць і ацэняць значнасць сялянскага жыцця ў даўнія часы. Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства прадставіцца магчымасць не толькі ўбачыць старажытныя прылады працы і розныя прыстасаванні, але і папрацаваць імі.
Якім бы складаным не было жыццё нашых продкаў, дзеці заўсёды знаходзілі час для адпачынку. На музейным занятку ім прадставіцца ўнікальная магчымасць пагуляць у разнастайныя старажытныя гульні: "Злаві птушку", "Вартаўнік", "Накід" і іншыя. Гэтыя гульні патрабуюць ад іх не толькі актыўных дзеянняў і фізічных намаганняў, але, у першую чаргу, уважлівасці, цярпенні і сяброўскай падтрымкі.

Музейны занятак "Адкрыем кнігу для сябе"Музейна-педагагічны занятак, які праводзіцца для вучняў 3-6 класаў, уключае ў сябе пазнавальны матэрыял з гульнявымі момантамі. Занятак праходзіць як спаборніцтва: вучні класа дзеляцца на каманды, адказваюць на пытанні, і за правільныя адказы атрымліваюць спецыяльныя жэтоны, па якіх вызначаецца пераможца.
Расказ музейнага педагога суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй, а музейныя экспанаты (фрагменты папіруса, пергамент, гліняная таблічка, старажытныя кнігі) дазваляюць дзецям дакрануцца да прадметаў даўніны і даведацца пра нешта новае.

Музейны занятак у школеМузейна-педагагічны занятак пераносіць яго ўдзельнікаў у школу пачатку ХХ стагоддзя. Музейныя экспанаты спецыяльнай накіраванасці ствараюць атмасферу школьнага жыцця нашых продкаў і знаёмяць з навучальным працэсам таго часу. Апавяданне пра царкоўна-прыходскую школу пачатку мінулага стагоддзя суправаджаецца не толькі дэманстрацыяй розных атрыбутаў навучальнага працэсу таго часу, але і дае магчымасць дзецям рашыць задачу стогадовай даўнасці з падручніка па арыфметыцы або авалодаць чыстапісаннем, выводзячы літары ў сшытку сапраўдным гусіным пяром.

Музейны занятакЗанятак праводзіцца для вучняў 3-6 класаў у памяшканні музея. Вучні знаёмяцца з тэхналогіяй вырошчвання льну, спецыфікай апрацоўкі сыравіны, працэсам атрымання тканіны. Падчас правядзення занятку выкарыстоўваюцца музейныя прадметы: прасліца, мялка, калаўрот, верацяно. Вучні ўдзельнічаюць у тэматычных гульнях, конкурсах, віктарынах, якія падрыхтавалі для іх музейныя педагогі.

Музейны занятакПраводзіцца для вучняў пачатковых класаў у музейнай зале, прысвечанай гісторыі кавальскага рамяства. Наведвальнікі знаёмяцца з асаблівасцямі апрацоўкі металу, інструментамі і прыладамі старажытнай вясковай кузні. Дзеці змогуць не толькі паспрабаваць сябе ў якасці каваля ці яго вучня, але і ўбачаць шматлікія каваныя вырабы мясцовых майстроў-кавалёў. На заканчэнні мерапрыемства дэманструецца дакументальны фільм пра адраджэнне рамяства на Глыбоччыне.

Музейнае мерапрыемста ў школеМузейна-педагагічны занятак праводзіцца для вучняў пачатковых класаў. Праз гульню, дзеці даведаюцца аб з'яўленні грошаў і асаблівасцях іх абарачэння на землях Беларусі.
Занятак праходзіць у фармаце настольнай каманднай гульні-спаборніцтва. Перамагае тая каманда, якая збярэ найбольшую колькасць манет, правільна адказаўшы на схаваныя на гульнявым полі пытанні. Прычым, усе пытанні віктарыны звязаны з гісторыяй грошаў.

Фрагмент мерапрыемстваІнтэрактыўны музейна-педагагічны занятак "Місія невыканальная" знаёміць вучняў пачатковых класаў з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, з дзейнасцю савецкіх разведчыкаў на акупіраванай тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
Удзельнікам занятку патрэбна не толькі расшыфруюць сакрэтны код, скласці тапаграфічную карту баявых дзеянняў групы, але і паспрабаваць накруціць звычайную анучу. У ходзе гульні дзеці навучацца працаваць у камандзе, развіваючы сваю кемлівасць і ўяўленне.

Музейны занятак у школеМузейна-педагагічны занятак "Продкі нашых рэчаў" праводзіцца для вучняў пачатковай школы і знаёміць наведвальнікаў з музейнымі прадметамі, якія выкарыстоўвалі нашы продкі больш за сто гадоў таму назад.
Заняткі, падчас якіх дзецям трэба будзе высветліць прызначэнне тых ці іншых старажытных рэчаў, праходзіць у форме гульні. Юным даследчыкам трэба старанна разгледзець і вывучыць прапанаваны экспанат, паспрабаваць растлумачыць яго функцыянальнае прызначэнне, і, магчыма, даць правільную назву гэтага прадмета. Прычым кожнае заданне для дзяцей мае сваю ступень складанасці. Ад тлумачэння простых і зразумелых рэчаў, такіх як лапці ці падкова, дзеці паступова пераходзяць да вывучэння больш складаных прадметаў.