Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Фрагмент мерапрыемстваХто ў дзяцінстве не марыў знайсці куфар са скарбамі, адправіцца ў непралазныя дрымучыя лясы за старажытнымі артэфактамі або адкапаць косткі сапраўднага дыназаўра? А ёсць такія шчасліўчыкі, каму гэта ўдалося. Гэта археолагі – навукоўцы, якія вывучаюць гісторыю чалавецтва па прадметах. Распрацаваны супрацоўнікамі музейна-педагагічны занятак "Па слядах старажытнага чалавека" дае магчымасць дзецям пачатковых класаў асвоіць прафесію археолага, ператварыўшы яе ў займальную і карысную гульню. А паколькі археалогія непарыўна звязана з гісторыяй, дзеці адначасова вучыцца арыентавацца ў этапах чалавечай гісторыі і размяркоўваць падзеі і эпохі па «стужцы часу», што станоўча адбіваецца на іх веданні прадмета і адзнаках.
Як і іх далёкія продкі, дзеці спрабуюць здабываць агонь, майстраваць вуду, разгадваць рэбусы і адказваць на складаныя пытанні віктарыны. Гульнявыя моманты занятку ў спалучэнні з гісторыка-адукацыйным матэрыялам спрыяе пашырэнню кругагляду і з'яўляюцца стартавай пляцоўкай у захапляльны свет гісторыі.