"Продкі нашых рэчаў"
Музейна-педагагічны занятак "Продкі нашых рэчаў" праводзіцца для вучняў пачатковай школы і знаёміць наведвальнікаў з музейнымі прадметамі, якія выкарыстоўвалі нашы продкі больш за сто гадоў таму назад.
Заняткі, падчас якіх дзецям трэба будзе высветліць прызначэнне тых ці іншых старажытных рэчаў, праходзіць у форме гульні. Юным даследчыкам трэба старанна разгледзець і вывучыць прапанаваны экспанат, паспрабаваць растлумачыць яго функцыянальнае прызначэнне, і, магчыма, даць правільную назву гэтага прадмета. Прычым кожнае заданне для дзяцей мае сваю ступень складанасці. Ад тлумачэння простых і зразумелых рэчаў, такіх як лапці ці падкова, дзеці паступова пераходзяць да вывучэння больш складаных прадметаў.





















