Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Фрагмент мерапрыемстваІнтэрактыўны музейна-педагагічны занятак "Місія невыканальная" знаёміць вучняў пачатковых класаў з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, з дзейнасцю савецкіх разведчыкаў на акупіраванай тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
Удзельнікам занятку патрэбна не толькі расшыфруюць сакрэтны код, скласці тапаграфічную карту баявых дзеянняў групы, але і паспрабаваць накруціць звычайную анучу. У ходзе гульні дзеці навучацца працаваць у камандзе, развіваючы сваю кемлівасць і ўяўленне.

Музейны занятак у школеМузейна-педагагічны занятак "Продкі нашых рэчаў" праводзіцца для вучняў пачатковай школы і знаёміць наведвальнікаў з музейнымі прадметамі, якія выкарыстоўвалі нашы продкі больш за сто гадоў таму назад.
Заняткі, падчас якіх дзецям трэба будзе высветліць прызначэнне тых ці іншых старажытных рэчаў, праходзіць у форме гульні. Юным даследчыкам трэба старанна разгледзець і вывучыць прапанаваны экспанат, паспрабаваць растлумачыць яго функцыянальнае прызначэнне, і, магчыма, даць правільную назву гэтага прадмета. Прычым кожнае заданне для дзяцей мае сваю ступень складанасці. Ад тлумачэння простых і зразумелых рэчаў, такіх як лапці ці падкова, дзеці паступова пераходзяць да вывучэння больш складаных прадметаў.

Гістарычны бойВучням гарадскіх і сельскіх школ прапануецца інтэрактыўная выстава-гульня «Гістарычны бой». У ходзе гульні дзеці знаёмяцца з цікавымі старонкамі гісторыі свайго рэгіёна, а таксама спазнаюць унікальныя прадметы з ужытку іх продкаў. Дух спаборніцтвы і наяўнасць прадметаў даўніны дазваляюць правесці гэтае мерапрыемства максімальна эфектыўна.
Класныя кіраўнікі, якія жадаюць правесці гэтую гульню ў сваім класе, могуць звярнуцца ў музей. Мерапрыемства арганізоўваецца і праводзіцца ў школах раёна па папярэднім запісе.

v izbeЗанятак праводзіцца для вучняў школ горада малодшай узроставай групы ў музейнай зале "Сялянская хата".
Падчас занятку вучні змогуць пазнаёміцца з традыцыйным укладам жыцця беларусаў, асновамі побыту і асаблівасцямі аздаблення сялянскага дома.

На занятках дэманструюцца музейныя экспанаты (калаўрот, прасы, кухоннае начынне, валок і качалка, куфар і яго змесціва), вучні змогуць стаць удзельнікамі тэматычных гульняў, конкурсаў, віктарын, падрыхтаваных музейнымі педагогамі.

На музейным заняткуЗанятак праводзіцца для вучняў 2-4 класаў у экспазіцыйнай зале музея. Дзеці змогуць даведацца аб жыцці сваіх продкаў, іх асноўных занятках, аб першых прыладах працы. З дапамогай музейных прадметаў і дадатковых матэрыялаў вучні паспрабуюць “здабыць агонь”, прасвідраваць адтуліну ў камяні, стварыць макет старажытнага жылля, зляпіць гліняны гаршчок і многае іншае.