Да 80-годдзя раёна
У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным мерапрыемстве дзеці змаглі здзейсніць віртуальную экскурсію па раённаму цэнтру і ўбачыць, як на працягу апошніх 80-ці гадоў мяняўся іх родны горад.
А дапамаглі школьнікам здзейсніць такое займальнае падарожжа старыя фотаздымкі, якія захоўваюцца ў фондах нашага музея. Дапоўненыя сучаснымі фатаграфіямі з відамі гарадскіх вуліц, будынкаў і плошчаў, яны выклікалі жывую цікавасць у наведвальнікаў нашага мерапрыемства.
На працягу гэтага года і Вы можаце здзяйсняць такія экскурсіі.





















