Дзень Перамогі
9 мая наш горад адсвяткаваў адно з самых светлых свят у календары - Дзень Перамогі. Глыбоцкі музей прыняў удзел ва ўрачыстасцях і падрыхтаваў тэматычную пляцоўку "Вайна далёкая і блізкая", якая разгарнулася на гарадской плошчы.
На ёй жыхары і госці нашага горада змаглі пазнаёміцца з музейнымі экспанатамі ваеннай тэматыкі, згуляць у самаробныя шашкі (менавіта такія майстравалі партызаны, забаўляючыся ў хвіліны вольнага часу), зрабіць атмасфернае фота, сабраць салдацкі рэчмяшок, прайсці гульню-віктарыну "Міннае поле" і паказаць сябе знаўцам гісторыі.
Музейная пляцоўка стала часткай вялікага свята і не пакінула абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.
(10 мая 2025 года)






















