Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У 2016 годзе споўнілася 75 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Гэтая трагічная дата назаўжды застанецца ў памяці нашых грамадзян. Вайна забрала больш за 27 мільёнаў жыццяў савецкіх грамадзян. У гэты дзень у нашым горадзе прайшла акцыя "Свечка памяці", у якой прынялі ўдзел і супрацоўнікі музея. У цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці намі было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага памятнага дня. Запрошаныя на сустрэчу пачулі расказ пра ваенныя падзеі на Глыбоччыне і паглядзелі створаны музейшчыкамі відэафільм «Мы памятаем ...»
У дзень памяці мы яшчэ раз успомнілі трагічныя старонкі гісторыі нашага горада, акунуліся ў атмасферу ваенных гадоў.





















