"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

Чарнобыльская трагедыя26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай энергетыкі - выбух на Чарнобыльскай АЭС.
Гэтая трагедыя пакінула глыбокі след у лёсе многіх краін, але Беларусь прыняла на сябе галоўны ўдар. Кожны пяты жыхар Беларусі стаў ахвярай Чарнобыля. А калі ўлічыць, што ў першыя дні пасля аварыі амаль уся тэрыторыя нашай рэспублікі была забруджана радыеактыўным ёдам, то няма такога чалавека ў Беларусі, каго б не закранула гэтая бяда…
Дзесяткі пажарных-ліквідатараў аддалі свае жыцці, абараняючы краіну ад радыяцыйнай пагрозы. Тысячы людзей змагаліся і працягваюць змагацца з наступствамі гэтай жахлівай катастрофы, рызыкуючы сваім жыццём.

У 2002 годзе ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла кніга глыбоцкай пісьменніцы Галіны Сутула “Дзённік простага смяротнага”. У ёй аўтар закранае многія надзённыя праблемы, сярод якіх і Чарнобыльская трагедыя. Сёння мы прапануем некаторыя вытрымкі з дадзенай кнігі. Як кажуць, чарнобыльская трагедыя і яе наступствы вачыма простай беларускай жанчыны:

“… Над Беларуссю навісла пагроза атамнага знішчэння…
Чарнобыль застаў людзей у разгубленасці. Насельніцтва было бездапаможным, як немаўля, зусім недасведчаным у пытаннях супрацьатамнай абароны. Ніхто, акрамя вучоных, не ведаў аб небяспецы радыяцыі, аб перыядах распаду цэзія, радыя, аб дозах, якія могуць стаць смяротнымі.
Ну а ў першы дзень аварыі ўсе мы, беларусы, нахапаліся рэнтгенаў звыш нормы, хоць Віцебская вобласць і самая аддаленая ад месца здарэння.
Тэлефаную у вёску маці, каб папярэдзіць, а яна мне:
- А дзе яна тая радыяцыя?
- Яна нябачная, - тлумачу, - але вельмі небяспечная.
- Калі яе не відаць, значыць, і баяцца не варта, - чую адказ, - Мы капусту, каб чэрві не елі, ужо гадоў дваццаць дустам пасыпаем. Капусту ядзём, і ніякая халера нас не бярэ.
Вось і спрачайся з ёй!”

Раённыя вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі (фота 1980-х гг)Раённыя вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі (фота 1980-х гг)

“Праз два тыдні пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшоў дождж. Дажджы, вядома ж, ішлі і раней, але гэты быў асаблівы. Цёплы, ласкавы, мяккі. І сонца вочы слепіць, і дожджык у твар тыкаецца, як сляпы. Нябачны і злосны вораг – радыяцыя – ужо ўжывіўся ў яго чыстыя кропелькі, у цёплую, як блін на патэльні, зямлю, у беласнежна-ружовыя пялёсткі яблынь…
Раніцай пайшла на агарод, дзе раслі агуркі. Сёлета, як ніколі, яны мелі лапушыстае цёмна-зялёнае лісце. Гляджу, а яны пакрыліся шэрым, як быццам ад цыгарэт, попелам. Ад лёгкага налёту лісты ўздуліся гарбамі, месцамі пабляклі, напаўссохлі і, адчувалася, страцілі жыццё. Атамная зараза знішчыла маю працу. Я пачала страсаць “попел”, паліла лісты вадой, бо нічога лепшага не прыдумала, а маладыя саджанцы неяк трэба было ратаваць. Але ж “попел” сыпаўся на зямлю, перамешваўся з ёй, каб пасля труціць нас.
Пра той дождж успомніла, калі ўбачыла першы, з пальчык, агурочак. Узрадавалася. Думала зрабіць дзецям свежую салату, а аказалася, што ён увесь у рудых плямах, як у радзімках. Дакранулася пальцам да плямы і адчула пад ёй слізь і макрату. Гэты малыш-плод нарадзіўся і загінуў адначасова. Ці не такі лёс чакае пакаленне людзей?”

Раённыя вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі (фота 1980-х гг)Раённыя вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі (фота 1980-х гг)

“Чарнобыль паглынаў людзей. Самыя першыя выратавальнікі ўжо праз пару тыдняў пасля аварыі аказаліся ў бальніцах, многія з іх адышлі ў нябыт. Але патрабаваліся ўсё новыя ахвяры, каб задаволіць ненажэрную прорву. У зону ехалі прымусовыя “добраахвотнікі”, якіх прызначалі па месцу работы. Але не выключаю магчымасці, што былі і сапраўды жадаючыя, якія ахвяравалі жыццём для выратавання іншых.
Узведзены над рэактарам саркафаг быццам бы спыніў радыяцыйныя выкіды, але землі ў радыусе трыццаці кіламетраў афіцыйна лічыліся забруджанымі. Людзей перасялялі ў больш чыстую мясцовасць. У абыходзе з’явіўся тэрмін “зона адчужэння”. Туды, нягледзячы на небяспеку і забаронены ўклад, імкнуліся вярнуцца тыя, хто лічыў апусцелыя мясціны сваёй маленькай радзімай”.
У якасці падзякі за работу ў зоне адсялення “добраахвотнікам” ці выплачвалі прэміі, ці давалі Ганаровыя граматы наступнага зместу: “Выконваючы заданне Савецкага ўрада ў незвычайна складаным становішчы, Вы ўпэўнена прайшлі выпрабаванне на мужнасць і вытрымку, праявілі высокія маральна-палітычныя і псіхалагічныя якасці. Глыбокае разуменне асабістай адказнасці за даручаную справу ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Выказваем вам сардэчную падзяку за абразцовае выкананне патрыятычнага абавязку перад Радзімай”.

Разважанні простай жанчыны аб трагедыі, якая закранула лёсы многіх беларусаў, дае магчымасць нам яшчэ раз задумацца аб неабходнасці ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў накірунку ліквідацыі наступстваў тэхнагенных катастроф.