Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Фрагмент мерапрыемстваНапярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню гэтай установе імя Героя Сацыялістычнай Працы - Леаніда Канстанцінавіча Пугаўка.
Леанід Канстанцінавіч нарадзіўся ў 1917 годзе ў вёсцы Паўлава на Глыбоччыне. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён удзельнічаў у абароне Ленінграда, Курскай бітве, вызваленні Украіны і Польшчы, з баямі дайшоў да Берліна. Вярнуўшыся пасля вайны ў родныя краі, ён на працягу некалькіх гадоў кіраваў Лучайкаўскім, а затым Узрэцкім сельскімі Саветамі. У 1951 годзе ўзначаліў калгас «17 верасня», які пад яго кіраўніцтвам стаў адным з лепшых у БССР. У 1958 годзе за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскай гаспадаркі, Леанід Канстанцінавіч быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Калгас "17 верасня", пераемнікам якога з'яўляецца ААТ "Залатая падкова", славуты старшыня ўзначальваў на працягу 30 гадоў, пакінуўшы пасля сябе добрую памяць.
У дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла ў рамках згаданага мерапрыемства, прыняў удзел і навуковы супрацоўнік нашага музея Ігар Фёдараў, які падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы цікавымі звесткамі з жыцця славутага земляка.

(16 верасня 2025 года)