Канферэнцыя па садоўніцтву - 2019
У чарговы раз у дні «Вішнёвы фестывалю» у нашым горадзе была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя па садоўніцтву. У ёй прынялі ўдзел як глыбачане, так і госці горада. Вядучыя спецыялісты нашай краіны ў галіне раслінаводства, супрацоўнікі Інстытута пладаводства Кастрыцкая Манана Сяргееўна, Кандрацёнак Юлія Георгіеўна і Палубятка Ілля Генадзевіч, пазнаёмілі глыбачан з сартавымі навінкамі беларускай селекцыі, сакрэтамі вырошчвання пладовых дрэў і кустоў на прысядзібных участках, спосабамі эфектыўнай барацьбы з хваробамі і шкоднікамі нашых садоў.
Практычнымі рэкамендацыямі па вырошчванні экалагічнай сельгаспрадукцыі падзяліўся глыбачанін Сенькавец Васіль Нікандравіч, фермер сялянска-фермерскай гаспадаркі. Па матэрыялах кнігі Л. Ракавай «Гісторыя на градках: агародніцтва на Беларусі», экскурс у гісторыю садоўніцтва і агародніцтва нашай краіны падрыхтавала бібліятэкар Карандей Таццяна Уладзіміраўна.
Вішнёвы фестываль праляціць, як адно імгненне. Пяць дзён горад жыве ў атмасферы свята, народных гулянняў, конкурсаў і віктарын. Наш горад у гэтыя дні наведаюць тысячы гасцей і кожны возьме на памяць аб Вішнёвай сталіцы, акрамя незабыўных уражанняў і эмоцый, памятныя сувеніры. З сімвалам нашага фестывалю - Вішнёвікам пазнаёміла ўсіх удзельнікаў канферэнцыі дырэктар базы адпачынку «Чачалі» Чэбан Людміла Сцяпанаўна. Асаблівай папулярнасцю ва ўсіх удзельнікаў канферэнцыі карысталася, стаўшая ўжо традыцыйнай, выстава-дэгустацыя пладоў сучасных гатункаў вішні. На выставе, якую падрыхтавалі нашы даўнія сябры з Інстытута пладаводства, можна было не толькі ўбачыць разнастайнасць гатункаў, але і ацаніць смакавыя якасці ягад.





















