Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

Фрагмент КупалляКупальскае вогнішчаФрагмент Купалля

Фрагмент КупалляВечар 27 чэрвеня ў культурна-дэндралагічным комплексе вёскі Мосар быў сапраўды святочным! Госці акунуліся ў чароўную атмасферу старажытных купальскіх традыцый, напоўненую музыкай, танцамі і беларускім каларытам.
Адным з самых яркіх момантаў свята стала тэатралізаваная канцэртна-забаўляльная праграма "Як улетку шукалі папараць-кветку". Народны тэатр фальклору "Цярэшка" зрабіў гэты вечар па-сапраўднаму чароўным! Свята не абышлося без традыцыйных забаў і конкурсаў! Асаблівую ўвагу прыцягнуў конкурс, у якім удзельнічалі выключна Іваны! Гэтыя смелыя і таленавітыя мужчыны паказалі сапраўдны клас, дэманструючы свае танцавальныя здольнасці і ствараючы непаўторную атмасферу весялосці.
Фрагмент КупалляКупальскі касцёр - гэты старажытны абрад сімвалізуе ачышчэнне, адраджэнне і прыцягненне дабрабыту. Няхай купальскі агонь прынясе ўсім нам святло, цяпло і дабрабыт на цэлы год!
Свята ў Мосары стала сапраўднай музычнай феерыяй! Таленавітыя артысты з Удзелаўскага цэнтра культуры стварылі асаблівую, святочную атмасферу, напоўненую энергіяй і пазітывам. А калі ноч стала зусім глыбокай, гасцей запрасілі на рэтра-дыскатэку "На Івана, на Купала"! Гэта была выдатная магчымасць павесяліцца ад душы, патанцаваць пад любімыя хіты і працягнуць святкаванне Купалля ў рытме танца!

(29 чэрвеня 2026 года)

 Фрагмент КупалляФрагмент КупалляНа свяце