Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

На музейнай пляцоўцы шматлюднаАпошні дзень лета ў Глыбокім быў адзначаны традыцыйным святам кветак "Лепшы горад на Зямлі". Многія арганізацыі і прадпрыемствы раённага цэнтра парадавалі наведвальнікаў мерапрыемства сваімі цудоўнымі кветкавымі кампазіцыямі.
"Круціце барабан"Тэматычная пляцоўка нашага музея таксама была прысвечана кветкам, а канкрэтней - "кветкам жыцця". Для галоўнай аўдыторыі дадзенага раённага мерапрыемства музейшчыкі падрыхтавалі разнапланавую гульнявую праграму: пазлы, мемо, гульні-брадзілкі, рэтра-шашкі і інш. Небывалае захапленне ў дзяцей выклікала кручэнне кола старадаўняга калаўрота, адмыслова пераробленага ў імправізаваны гульнявы барабан.
Адным словам, музейная пляцоўка на свяце кветак не толькі забаўляла дзяцей і дарослых, але і дазволіла ім здзейсніць падарожжа па дзіўных месцах лепшага горада на Зямлі.

(2 верасня 2025 года)