Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»
1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У форуме прынялі ўдзел дэлегацыі з гарадоў Кастамукша і Петразаводск (Рэспубліка Карэлія), студэнты Маскоўскага педагагічнага універсітэта, а таксама моладзь Глыбоцкага раёна.
Для удзельнікаў форуму супрацоўнікамі музея была праведзена экскурсія па залах музея і цікавых месцах нашага горада, а таксама арганізавана работа інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі «Праз стагоддзі, праз гады - памятайце». У працы інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі прынялі ўдзел: настаўнік сярэдняй школы № 1 Наталля Рабіза, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Ізаітка, галоўны захавальнік фондаў музея Вольга Бахір. Удзельнікі інтэрактыўнай пляцоўкі даведаліся аб правядзенні навукова-даследчай і пошукавай працы ў розных установах нашага горада і раёна. Адбыўся абмен думкамі і канструктыўны дыялог.





















