Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

На музейнай пляцоўцы артысты з Шаркаўшчыны"Ноч музеяў" - гэта адзіны час у годзе, калі большасць музеяў адкрыты для наведвання ў вячэрні і начны час. Першая «музейная ноч» прайшла ў нашым музеі ў 2013 годзе. І вось ужо ў шосты раз мы прапанавалі наведвальнікам зірнуць на наш музей і музейныя прадметы па-іншаму, адкрыць для сябе чарговую музейную таямніцу. Кожны год мы стараемся зрабіць нешта новае і незвычайнае, тое, што кожны дзень у музеі ўбачыць нельга. Былі ў нас і «Кірмашы рамёстваў" і майстар-класы, ток-шоў і квэсты, інтэрактыўныя гульні і народныя забавы. У гэтым годзе ў залах музея працавала інтэлектуальна-гістарычнае забаўляльнае казіно пад назвай «Залатая фішка». Кожны, хто знаёмы з гісторыяй роднага краю змог у гэтую ноч зарабіць сваім уласным розумам.
"На Адэліным панадворку"Як і ў любым казіно, у казіно нашага музея можна было трапіць, набыўшы гульнявыя фішкі. Гэтыя фішкі можна было выкарыстоўваць для гульні ў залах музея. У адной з залаў наведвальнікаў чакала крос-рулетка, дзе азартныя людзі практыкаваліся ў разгадванне крыжаванак. У другой зале усім жадаючым прапаноўвалася згуляць у віктарыну «Свая гульня», дзе розныя па складанасці пытанні з гісторыі роднага краю дазволілі крыху зарабіць, або прайграць. У трэццяю залу пад назвай «Кошт пытання» прыходзілі тыя, хто добра знаёмы з цэнамі на бытавыя тавары ў розныя гістарычныя эпохі. У чацвёртай музейнай зале сабраліся сапраўдныя знатакі - тут праходзілі вясновыя гульні «Што? Дзе? Калі?». «Імгненне поспеху» - забава, якая праходзіла ў пятай зале музея. Паставіўшы на кон адну фішку і злавіўшы імгненне поспеху можна было нядрэнна зарабіць.

Пачастункі ад гаспадыні святаУ гэтую ноч адзін з залаў ператварыўся ў віртуальны кінатэатр. У ім можна было на выйграныя фішкі адправіцца ў падарожжа па дне акіяна, прагуляцца па знаёмых і незнаёмых краінах і кантынентах, сустрэцца з іншапланетнымі істотамі і пагрузіцца ў свет ілюзій.
Акрамя кінатэатра, заробленыя ў казіно фішкі можна было выкарыстаць на пачастунак на «Адэліным панадворку», на набыццё альбомаў, буклетаў, даведнікаў і сертыфікатаў на музейныя мерапрыемствы.

Выступленне творчага калектыва "Мара"Прыемна, што раздзяліць з намі імгненні музейнага свята прыехалі нашы бліжэйшыя суседзі - творчы калектыў «Мара» з гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Вынаходлівасць, талент, дынаміка і яркасць - вось адметныя рысы гэтага калектыву. Адразу пасля заканчэння цыркавога прадстаўлення ў музейным дворыку адбыўся майстар-клас па вырабе фігурак з паветраных шароў, які правяла глыбачанка Святлана Вартанян. Затым, на гэтую ж пляцоўку, зазірнулі таленавітыя і вясёлыя работнікі Дзеркаўшчынскага Цэнтра культуры з тэатралізаваным прадстаўленнем пад назвай «На Адэліным панадворку».
"Што? Дзе? Калі?"Стала ўжо добрай традыцыяй падчас акцыі "Ноч музеяў" праводзіць квэсты. Раней мы арганізоўвалі іх у гарадской прасторы, а ў гэтую ноч вырашылі зрабіць падарожжа па музейнай экспазіцыі. Гэта быў конкурс на хуткасць, увагу і знаходлівасць. Пераможцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і каштоўныя прызы.
«Горад, у якім я жыву» - так называлася начная экскурсія па знаёмым і ў той жа час незнаёмым Глыбокім. Камфартабельны аўтобус і прафесійны гід дазволілі акунуцца ў атмасферу гарадскіх таямніц і загадак.
Пад покрывам ночы на адкрытай пляцоўцы ля музея адбыўся паказ дакументальнага фільма «Гэтая ціхая жыццё ў Глыбокім», знятага ў 1985 годзе.

Майстар-клас па вырабе фігурак з паветраных шароўЮныя ўдзельнікі святаНашы госці з Дзеркаўшчыны