Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Фрагмент мерапрыемстваПрэзентацыя кнігі "Кудесник белорусского леса" прайшла 24 чэрвеня ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Выданне, прысвечанае памяці глыбоцкага лесавода Віктара Антонавіча Ламакі, прадставіла прысутным аўтар і складальнік - Ларыса Нядбайла. Ларыса Дзмітрыеўна асабіста добра ведала Віктара Антонавіча, сябравала з ім на працягу многіх гадоў і падтрымлівала яго ва ўсіх справах і пачынаннях.
Кніга, у якую ўвайшлі дакументы, запіскі, матэрыялы з асабістага архіва Віктара Ламака, расказвае пра жыццёвы і працоўны шлях вядомага інжынера-лесавода, заснавальніка Глыбоцкага дэндралагічнага сада, пра яго справы, інтарэсы і захапленні.
Фрагмент мерапрыемстваУ прэзентацыі прыняла ўдзел і галоўны захавальнік фондаў музея Вольга Бахір, якая расказала аб прадметах і асабістых рэчах заснавальніка дэндралагічнага саду, што захоўваюцца ў нашым музеі. Адзін экзэмпляр кнігі з даравальным подпісам складальніка быў урачыста перададзены музею, тым самым папоўніўшы матэрыялы пра Чалавека, чый жыццёвы шлях з'яўляецца прыкладам прафесіяналізму, самаахвярнай любові да сваёй малой радзімы і адданасці служэння сваёй справе.

(25 чэрвеня 2026 года)