Пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу "Райскі сад - 2019"
У дні "Вішнёвага фестывалю" у нашым горадзе прайшоў абласны пленэр майстроў дэкаратыўнага жывапісу “Райскі сад – 2019”, прысвечаны творчасці Язэпа Драздовіча. Супрацоўнікі нашага музея прынялі актыўны ўдзел у працы пленэра. Для мясцовых жыхароў і гасцей фестывалю была арганізавана і праведзена выстава маляваных дываноў «Маляваныя сны». На ёй былі прадстаўлены работы не толькі Язэпа Драздовіча, але і іншых майстроў гэтага папулярнага на Глыбоччыне напрамку народнага мастацтва. Улічваючы тое, што выстава праходзіла на адкрытым паветры (пляцоўка музейнага панадворка), маляваныя дываны з фондаў нашага музея змаглі ўбачыць усе жадаючыя.





















