Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

На старцеНеад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі нашага музея. У гэтым годзе на суд мясцовых знаўцаў гісторыі і аматараў актыўнага адпачынку быў прадстаўлены інтэлектуальна-прыгодніцкі квэст «Вішнёвы код».
Карыстаючыся цудоўным надвор'ем, якое ўстанавілася пятнічным вечарам 24 ліпеня, на старт выйшлі дзесяць каманд, якія прадставілі як установы і арганізацыі горада, так і проста кампаніі сяброў і сваякоў, якія захацелі правесці час весела і з карысцю. Атрымаўшы канверты з заданнямі, каманды кінуліся на пошукі правільных адказаў. Знаходзячы загаданыя аб'екты, удзельнікі фатаграфаваліся на іх фоне і адсылалі фатаграфіі арганізатарам, якія заставаліся на сувязі з камандамі з дапамогай Viber-груп. Заданні квэста атрымлівае адна з камандНа гэты раз за правільныя адказы каманды-ўдзельніцы атрымлівалі пэўныя лічбы, з якіх на фінальным этапе спаборніцтва ім трэба было скласці асаблівы "вішнёвы код". Важную ролю ў размеркаванні месцаў адыграў час, затрачаны ўдзельнікамі на праходжанне квэста - бо пры роўнасці правільных адказаў перавага заставалася за тымі, хто справіўся з імі хутчэй.
Пераможцам квэста "Вішнёвы код" стала каманда "Код да Вішні". З другім месцам мы шчыра віншуем каманду "Перамога", якая прадстаўляла СШ №1 імя П.А. Сухога. Трэцяе месца за камандай Глыбоцкага МКК.

Каманда Глыбоцкага АДАВішнёвы драйвКаманда СШ №2 ім. П.М. СвіркоПершая вішняГлыбоцкія костачкіПяць вішанакКаманда Глыбоцкага МКК (3 месца)Каманда "Перамога"Пераможцы квеста - каманда "Код да Вішні"

Мы яшчэ раз дзякуем усім удзельнікам квэста за ўпартасць і настойлівасць, спаўна праяўленыя ў гэты вечар. Няхай кожны ваш дзень будзе адзначаны новымі дасягненнямі і поспехамі! Давайце разам успомнім лепшыя моманты гульні: 

 Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены...Аб'ект знойдзены... (хоць і не той)Аб'ект знойдзены...

А вось і вынікі спаборніцтва:

Вынікі квеста "Вішнёвы код"

(27 ліпеня 2026 года)