Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Купалле ў Мосары: магія летняй ночы і незабыўныя ўражанні!

...

Адпачываем разам

У дні летніх канікулаў для дзяцей школьных лагераў супрацоўнікамі нашага музея было падрыхтавана і праведзена...

Пад час гульні пазнаецца гісторыя

17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і...

Сустрэча на ўсе 100

29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло...

Увесь 2020 год доўжыўся сумесны праект нашага музея, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” – гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, прысвечаны 80-годдзю Глыбоцкага раёна. За спіной чатыры туры, 65 пытанняў і многія месяцы карпатлівай працы маладых краязнаўцаў і аматараў мінуўшчыны. Спазнаваць гісторыю малой радзімы, а праз яе – гісторыю Беларусі, не проста карысная справа, гэта ў пэўнай ступені і абавязак кожнага грамадзяніна. Як слушна адзначыў наш зямляк Вацлаў Ластоўскі: “Гісторыя – гэта фундамент, на якім будуецца жыццё народа”. Ведаць сваю гісторыю – захоўваць асновы нацыі. Таму аўтары і арганізатары квіз-марафону вельмі ўдзячны нашым маладым аматарам даўніны за іх імкненне ведаць сваю гісторыю. На працягу ўсёй віктарыны яны паказвалі годныя павагі вынікі. Спадзяёмся, што цікавасць да сваіх каранёў застанецца з імі назаўжды.

Сёння мы падводзім вынікі віктарыны:

У малодшай узроставай катэгорыі па выніках чатырох тураў перамогу атрымалі Любоў Семеш і Надзея Семеш, вучаніцы Карабоўскай ДС–СШ імя Р. І. Мацеюна. Другой фінішавала Віялета Жук, вучаніца Чарневіцкай ДС–БШ. Трэцяе месца заняла Ксенія Грыдзюшка, вучаніца Пліскай ДС–СШ.

У старэйшай узроставай катэгорыі пасля завяршэння апошняга тура пераможцам стала Алена Кучынская, педагог-арганізатар і бібліятэкар Азярэцкай ДС–СШ. На адзін бал ад яе адстала “сярэбраны прызёр” Ганна Жукава, юрысконсульт 1 катэгорыі ААТ “Белаграпрамбанк”. Трэцяе месца ва ўпартай барацьбе заваявала Святлана Гаравец, выхавальнік дашкольнай групы Ломашаўскай ДС–БШ.

Усіх прызёраў і пастаянных удзельнікаў віктарыны чакаюць памятныя прызы і дыпломы, узнагароджанне якімі адбудзецца пад час уручэння моладзевай прэміі “Прызнанне”. І як заўсёды, у музей вы можаце звярнуцца ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь пытанняў у дачыненні да адказаў. Вялікі дзякуй усім, хто на працягу гэтага года быў з намі.

Вынікі конкурса ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў”

Месца Удзельнік Колькасць балаў
1 Семеш Любоў і Семеш Надзея 53
2 Жук Віялета 51
3 Грыдзюшка Ксенія 50
4 Гурток “Юныя краязнаўцы” Удзелаўскай ДС-СШ 48
5 Рымдзёнак Максім 44
6 Кміта Настасся 40
7 Хоміч Кірыл 39
8-9 Сіманковіч Настасся 11
8-9 Закрэўскі Мікіта 11
10 Заяц Марыя 7
11 Сіняўская Паліна 5

Вынікі конкурса ва ўзроставай катэгорыі “19-31 год”

Месца Удзельнік Колькасць балаў
1 Кучынская Алена 54
2 Жукава Ганна 53
3 Гаравец Святлана 52
4 Блін Канстанцін 52
5 Обух Дар'я 45
6 Кухта Вераніка 43
7 Каманда настаўнікаў СШ №2 г. Глыбокае “Дзяўчаты+” 40
8 Жалткевіч Ганна 13
9 Яфрэмава Наталля 9
10-11 Фальчанка Юлія 8
10-11 Новікава Кацярына 8