Заслужаная ўзнагарода
У Лепелі прайшла выніковая калегія ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, на якой былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры за 2019 год. У працы калегіі прынялі ўдзел і супрацоўнікі нашага музея, падрыхтаваўшы цікавую прэзентацыю сваёй установы.
За высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы музей» пераможцам названы Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм старэйшаму навуковаму супрацоўніку музея Хайноўскаму Аляксандру Вітальевічу аб'яўлена падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
























