“Жывая нітка традыцый”

13 лістапада ў гарадскім Доме культуры ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня работнікаў сельскай гаспадаркі і...

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Глыбокім

6 лістапада прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. У дворыку раённай гімназіі...

Глыбоцкая кераміка вярнулася ў Глыбокае

4 лістапада ў выставачнай зале музея адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Глыбоцкая кераміка". На...

У дні школьных канікулаў...

Стала ўжо добрай традыцыяй у дні школьных канікулаў праводзіць для вучняў школ горада і раёна розныя музейныя...

Культура Віцебшчыны

Ва ўпраўленні культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з'явіліся афіцыйныя старонкі ў Telegram і Instagram!Сачыце за...

«Зорны 1966 год»

У кожнай эпохі - свае героі. Эпоха Савецкага Саюза ва ўяўленні сучаснага чалавека часта звязана з лёсавызначальнымі для...

Віншуем!

15 кастрычніка ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў...

Сустрэча ў анлайн-фармацеУ адпаведнасці з рашэннем ААН, штогод 27 студзеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста - жахлівага злачынства, якое не абышло бокам і нашу Глыбоччыну. Большасць глыбачан-яўрэяў была знішчана захопнікамі ў гады вайны - і гэта абавязвае нас захаваць памяць аб бязвінных ахвярах нацысцкага тэрору.
Удзельнікі відэаканферэнцыі   Агульная гісторыя здольная аб'яднаць і ў наш час. Прыклад таму - мерапрыемства, што адбылося ў анлайн-фармаце, у рамках якога сустрэліся прадстаўнікі двух гарадоў пабрацімаў - беларускага Глыбокага і ізраільскага Кір'ят-Бяліка. Пасля прывітальнага слова мэра Кір'ят-Бяліка Элі Дукорскага, удзельнікі сустрэчы вялі размову аб падзеях, якія выпалі на долю мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ў гады ваеннага ліхалецця. Падчас дыялогу, сваімі ўспамінамі аб нечалавечых умовах утрымання ў фашысцкіх лагерах смерці, падзяліўся былы вязень Асвенцыма, які цудам выжыў у тым страшным месцы. Яго эмацыянальнае апавяданне закранула кожнага ўдзельніка мерапрыемства, не пакінуўшы нікога абыякавым.
Не ў нашых сілах змяніць мінулае, але мы павінны зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння такіх трагедый у будучыні.

(27 студзеня 2025 года)

Дзень беларускай навукіШтогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна зацверджаны ў 1993 годзе. Да гэтага дня навуковыя супрацоўнікі музея падрыхтавалі тэматычнае мерапрыемства, якое расказвае пра выдатных землякоў, што прысвяцілі сваё жыццё служэнню навуцы. Сярод іх акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вацлаў Ластоўскі і Уладзімір Рашэтнікаў, член-карэспандэнт НАН Андрэй Майсяёнак, прафесар Юрый Сабалеўскі і іншыя. Нямала нашых землякоў-навукоўцаў упісалі свае імёны і ў сусветную навуку. Дастаткова ўзгадаць геніяльнага авіяканструктара, доктара тэхнічных навук Паўла Восіпавіча Сухога. Яго імя добра вядома не толькі ў родным горадзе, але і далёка за яго межамі.
Жадаючыя атрымаць інфармацыю аб вучоных-земляках могуць звярнуцца ў музей. Нашы супрацоўнікі з вялікім задавальненнем раскажуць вам аб людзях навукі зямлі глыбоцкай.

(26 студзеня 2025 года)

Фрагмент мерапрыемства ў гімназііФрагмент мерапрыемства ў гімназііФрагмент мерапрыемства ў гімназіі

Пераможцы "Лепшы маладзёжны праект года"17 студзеня 2025 года ў гарадскім доме культуры адбылася цырымонія ўручэння раённай маладзёжнай прэміі "Прызнанне". Сёлета важная падзея прайшла ў рамках патрыятычнага марафону "Час тваіх магчымасцей", які аб'яднаў актыўную і таленавітую моладзь з усёй Віцебскай вобласці.
Прыемна ўсведамляць, што на думку моладзі нашага раёна, лепшым маладзёжным праектам стала "Ноч музеяў - 2024". Гэтае мерапрыемства настолькі запомнілася і спадабалася яго ўдзельнікам, што ў намінацыі “Маладзёжны праект года” было аб'яўлена лепшым.
18 мая ўсе музеі свету (і наш музей не выключэнне) імкнуцца максімальна прыцягнуць да сябе ўвагу. У гэты дзень яны прыдумляюць і праводзяць разнапланавыя мерапрыемствы. Прычым не толькі ў працоўны для ўстановы час, але і значна пазней. Для нас стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне музейнай ночы, падчас якой наведвальнікі ўдзельнічаюць у розных конкурсах, віктарынах і квэстах, па-новаму знаёмяцца з пастаяннай экспазіцыяй, атрымліваюць асалоду ад непаўторнага смаку народных страў і разнастайных напояў, ці, проста, спрабуюць разгадаць яшчэ адну музейную таямніцу. Прыемна, што гэты музейны праект прыцягвае да сябе і моладзь Глыбоччыны, якая з вялікім энтузіязмам прымае ўдзел у мерапрыемстве. Ну а тое, што яно па-сапраўднаму падабаецца юнакам і дзяўчатам, можна ўбачыць на шчаслівых тварах яго ўдзельнікаў.

(17 студзеня 2025 года)

Сэлфі ў нашым музеіКожную трэцюю сераду студзеня музеі ўсяго свету праводзяць Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Лічыцца, што акцыю некалькі гадоў таму запусціла жыхарка Вялікабрытаніі Мар Дыксан, якая вядзе папулярны сайт пра музеі і мастацтва. У 2014 годзе яна разам з дачкой здзейсніла марафонскі забег па музеях і выклала ўсе месцы наведвання ў сетку. З таго часу праект набыў міжнародны маштаб, і да акцыі далучаецца ўсё больш удзельнікаў з усяго свету. Ідэя простая - мінімальнымі намаганнямі папулярызаваць музеі і гістарычную спадчыну.

У 2025 годзе акцыя прыпадае на 15 студзеня. У гэты дзень кожны жадаючы можа наведаць музей і зрабіць сэлфі з любімым экспанатам ці на фоне цікавай экспазіцыі. Запрашаем Вас далучыцца да флэшмобу і прыйсці ў гэты дзень у наш музей! А, пакідаючы яго, не забудзьцеся пакінуць вашы крэатыўныя фота. Бо ўжо вечарам гэтага дня лепшыя сэлфі будуць апублікаваны ў музейных сацсетках.

(15 студзеня 2025 года)

Клоун Нікаля з падарункам музеюМабыць, за тое, што навагодняя пара акружае нас масай станоўчых эмоцый, дорыць адчуванне цуду, аб'ядноўвае сем'і за святочным сталом, а таксама падносіць нам падарункі.
На працягу двух апошніх тыдняў наш музей шчодра дорыць наведвальнікам станоўчыя эмоцыі і магчымасць дакрануцца да маленькага цуду дзякуючы таленту і майстэрству заслужанага артыста Мікалая Чалнакова. Яго навагодні музычны спектакль «ЧудЁлка» ужо паспеў пакарыць многіх юных (і не толькі) жыхароў нашага горада. А невялікі салодкі падарунак у канцы кожнага выступлення дазваляе яшчэ больш адчуць навагоднюю атмасферу свята.
Даравальны надпіс Юрыя НарштэйнаНе забыўся вясёлы клоун Нікаля і пра навагодні падарунак для ўсіх жыхароў Глыбоччыны. Вярнуўшыся ў чарговы раз з Масквы, ён прывёз для нашага музея кнігу «Ёжик в тумане» з даравальным надпісам савецкага рэжысёра і мастака-мультыплікатара Юрыя Нарштэйна - стваральніка знакамітага аднайменнага мультфільма. Успомніць гэты шэдэўр савецкай мультыплікацыі мы прапануем і вам. Лёс гэтага мультфільма склаўся вельмі шчасліва. Напэўна, у свеце больш няма мультыплікацыйнай стужкі, якая была б адзначана такой колькасцю прэстыжных міжнародных узнагарод. І нават мэтр японскай мультыплікацыі Хаяо Міядзякі прызнаваўся, што «Ёжик в тумане» з'яўляецца яго самым любімым мультфільмам, а Юры Нарштэйн — выдатны мастак.

Мы дзякуем Юрыю Барысавічу за гэты цудоўны падарунак, які папоўніць фонды нашага музея, і жадаем яму яшчэ многіх гадоў плённай працы.

(31 снежня 2024 года)

Фрагмент мерапрыемства19 снежня 2024 года на базе Бягомльскага музея народнай славы адбыліся IV партызанскія чытанні, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У чытаннях прынялі ўдзел школьнікі з Докшыцкага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. Былі раскрыты тэмы станаўлення і развіцця партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, гаварылі аб генацыдзе беларускага народа. Прэзентацыйныя матэрыялы ўдзельнікаў чытання адрозніваліся максімальнай інфармацыйнай насычанасцю і эмацыянальнасцю. У рамках чытанняў адбыўся абмен думкамі, дыялог пакаленняў і намечаны далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння ўстаноў культуры, адукацыі і навукова-даследчых арганізацый.
Удзельнікі мерапрыемстваНавуковы супрацоўнік нашага музея Уладзімір Анатольевіч Мірончык прэзентаваў прысутным навукова-даследчую працу "Шарагі: вёска з лёсам Шунеўкі" аб знішчэнні нацыстамі мірных жыхароў Глыбоцкага раёна вясной 1944 года.
Удзельнікі чытанняў былі адзначаны падзячнымі пісьмамі і памятнымі падарункамі.

(20 снежня 2024 года)

Фрагмент мерапрыемстваУзнагароджанне ўдзельнікаў Фрагмент мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемства13 снежня 2024 года ў музеі прайшла дыялогавая пляцоўка "Без права на забыццё", прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду.
У працы дыялогавай пляцоўкі, мадэратарам якой выступіла дырэктар музея Алена Мікалаеўна Мядзелец, прынялі ўдзел пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Міхайлавіч Дайлідзёнак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Людміла Фёдараўна Карніловіч, музейныя і архіўныя работнікі, моладзь Глыбоччыны, прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў і прадпрыемстваў горада.
Адкрыццё "Лічбавай зоркі" на воінскім пахаванніПадчас дыялогу абмяркоўваліся актуальныя пытанні захавання гістарычнай праўды аб гераізме нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечванні памяці ахвяр нацызму, агучваліся вынікі расследавання крымінальнай справы па факту генацыду беларускага народа, навуковымі супрацоўнікамі Уладзімірам Мірончыкам і Аляксандрам Хайноўскім прадстаўлены гістарычныя даклады .
Працягам работы дыялогавай пляцоўкі стала ўрачыстае адкрыццё помніка і ўстаноўка "Лічбавай зоркі" на месцы пахавання савецкіх салдат, якія загінулі летам 1941 года ў вёсцы Забор'е.

(13 снежня 2024 года)

Фрагмент мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Запрашаем на Глыбоцкі падворак!У старажытным Полацку 8 лістапада прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024". Лепшых хлебаробаў вобласці ўшаноўвалі за поспехі ва ўборачнай кампаніі гэтага года.
Супрацоўнікі нашага музея прынялі актыўны ўдзел у афармленні выставачнага павільёна Глыбоцкага раёна, выставіўшы на агляд гасцей свята арыгінальныя музейныя прадметы стагадовай даўніны. Прадметы, якія выкарыстоўвалі нашы продкі падчас вясновай сяўбы, збору ўраджаю і яго малацьбы, захоўвання збожжа і яго памолу, і, вядома ж, у замешванні цеста і выпяканні ХЛЕБА. Таго жытняга хлеба, тэхналогію выпечкі якога вось ужо больш за дзвесце гадоў беражліва захоўваюць глыбачане і перадаюць з пакалення ў пакаленне.
Наведвальнікі тэматычнай пляцоўкі нашага раёна змаглі ў гэты дзень не толькі даведацца пра старажытны рэцэпт выпякання жытняга хлеба, але і ацаніць яго смакавыя якасці. Асабліва спадабаўся гасцям свята забыты ласунак дзетвары часоў СССР - хлеб з маслам, пасыпаныя цукрам. Тым больш, што на стале глыбоцкага падворка побач з хлебам знаходзіўся не проста кавалак масла, а цэлы масляны баран.
Менавіта жытні хлеб і масляны баран, традыцыйныя тэхналогіі прыгатавання якіх з'яўляюцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай дзяржавы, беражліва захоўваюцца на Глыбоччыне.

(9 лістапада 2024 года)

Дэгустацыя жытняга хлебаМасляны баран для гасцей святаГлыбачане сустракаюць гасцей

Падарунак музею Філатэлістычная калекцыя музея папоўнілася днямі новымі прадметамі. Наш даўні сябар Віталь Воранаў даслаў унікальную калекцыю паштовых марак, якія дэманструюць старажытны беларускі музыкальны інструмент – дуду. Надрукаваныя за межамі Беларусі, яны прэзентуюць нашу краіну, нашу самабытнасць і культуру. Магчымасць іх неабмежаванага выкарыстання для любога віду паштовых адпраўленняў – гэта своеасаблівая візітная картка нашай краіны, а значыць, і Глыбоцкага краю.
Падрабязней пазнаёміцца з гісторыяй дадзенага музычнага інструмента вы можаце тут.

Музейная пляцоўка28 верасня 2024 года ў г.п. Бешанковічы адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2024". Бяспройгрышная латарэя Сярод шматлікіх святочных мерапрыемстваў і тэматычных лакацый сваю пляцоўку прэзентаваў і наш музей. Увазе гасцей і жыхароў пасёлка была прадстаўлена этнаграфічная выстава-віктарына "Сакрэты старога куфра", на якой любы жадаючы мог убачыць унікальныя прадметы сялянскага побыту стогадовай даўніны з фондаў нашага музея. Знаёмства з музейнымі прадметамі праходзіла ў займальна-гульнявой форме, што і прыцягвала мясцовых жыхароў і гасцей свята да выставачнай пляцоўкі нашага музея.
Акрамя знаёмства з выставай, удзельнікі свята змаглі здзейсніць віртуальнае падарожжа па вішнёвай сталіцы Беларусі, праверыць сваю назіральнасць у забаўляльнай гульні "Мемо", згуляць у бяспройгрышную латарэю і пачуць мелодыі старажытнага грамафона.
Па выніках удзелу ў абласным фестывалі, за высокі прафесіяналізм, вялізны талент, энтузіязм і адданасць сваёй справе наш музей адзначаны Падзякай старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта.

(29 верасня 2024 года)

Падзяка за ўдзел у свяцеЛя палаткі нашага музея Экспазіцыя нашага музея